Расія. Манашкі таксама абіралі прэзідэнта

Манашкі Пакроўскага жаночага манастыра даручылі выбары прэзідэнта “Богу нашаму Ісусу Хрысту. Манашкі вырашылі прыняць удзел у галасаванні ўпершыню за 10 гадоў, але не сталі ставіць у бюлетэнях крыжыкі. Сябры ўчастковай выбарчай камісіі выявілі ў бюлетэнях насупраць імёнаў кандыдатаў надпісы кшталту: “Я, рабыня божая …, давяраю Богу нашаму Ісусу Хрысту абраць годнага кіраўніка дзяржавы.

Манашкі Пакроўскага жаночага манастыра даручылі выбары прэзідэнта “Богу нашаму Ісусу Хрысту. Манашкі вырашылі прыняць удзел у галасаванні ўпершыню за 10 гадоў, але не сталі ставіць у бюлетэнях крыжыкі. Сябры ўчастковай выбарчай камісіі выявілі ў бюлетэнях насупраць імёнаў кандыдатаў надпісы кшталту: “Я, рабыня божая …, давяраю Богу нашаму Ісусу Хрысту абраць годнага кіраўніка дзяржавы. Самае цікавае, што нягледзячы на тое, што бюлетэні былі запоўнены нетрадыцыйным спосабам, яны былі прызнаны сапраўднымі, паколькі волевыяўленне манашак чыталася ў бюлетэнях адназначна. Цяжка сказаць, за каго прагаласаваў Ісус, аднак на гэтым выбарчым участку перамог Пуцін з 79 працэнтамі галасоў.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць