Расія. Масква гатова прызнаць Косава?

Вялікую занепакоенасць сярод расійскіх нацыяналістаў выклікала заява МЗС РФ ад 1 сакавіка. У гэты дзень Сяргей Лаўроў у Жэневе падтрымаў пазіцыю сербскага ўраду, які пачаў у Брусэлі перамовы з калегамі з Косава. Гэта можа, на думку прыхільнікаў «Великой и неделимой», значыць паступовы працэс дыпламатычнага прызнання Косава з боку Бялграда, што, як лічаць патрыёты, значыць канчатковы выхад Косава са складу Сербіі. У сувязі з гэтым шэраг расійскіх нацыяналістычных арганізацый — сябры блоку “Косаўскі фронт — заклікалі ад акцый пратэстаў па ўсёй Расіі.

Вялікую занепакоенасць сярод расійскіх нацыяналістаў выклікала заява МЗС РФ ад 1 сакавіка. У гэты дзень Сяргей Лаўроў у Жэневе падтрымаў пазіцыю сербскага ўраду, які пачаў у Брусэлі перамовы з калегамі з Косава. Гэта можа, на думку прыхільнікаў «Великой и неделимой», значыць паступовы працэс дыпламатычнага прызнання Косава з боку Бялграда, што, як лічаць патрыёты, значыць канчатковы выхад Косава са складу Сербіі. У сувязі з гэтым шэраг расійскіх нацыяналістычных арганізацый — сябры блоку “Косаўскі фронт — заклікалі ад акцый пратэстаў па ўсёй Расіі. Акцыі павінны прайсці 24 сакавіка ў 12-ю гадавіну бамбардзіровак Югаславіі войскамі NАТО. “Косава — калыска сербскай дзяржаўнасці, духоўнасці і культуры, святыня сусветнага Праваслаўя. Расія ніколі не прызнае незалежнасці Косава, нават калі на гэты здрадлівы крок пойдзе антынародны рэжым, які кіруе сёння ў Сербіі". Самае цікавае — арганізатары кампаніі лічаць, што 24 сакавіка да іхняй акцыі далучыцца афіцыйны Мінск.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць