Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Расія. Мядзведзеў хоча змагацца з іншапланецянамі

Прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях Сістэм супрацьпаветранай абароны (ССА) Дзмітрый Рагозін прыдумаў, як рэагаваць на сістэму ССА, якую ствараюць ЗША ў Еўропе. Яго ідэя мае назву «Сістэма стратэгічнай абароны Зямлі» і выступае за стварэнне сумеснай сістэмы супрацьпаветранай, супрацьракетнай і касмічнай абароны. У перакладзе на нармальную мову сістэма будзе накіравана супраць магчымых пагроз для Зямлі з космасу, — астэроідаў, камет і, як піша Рагозін, «іншых іншапланетных целаў». Кантроль над зямной ССА мяркуецца перадаць ААН.

Прадстаўнік прэзідэнта РФ па пытаннях Сістэм супрацьпаветранай абароны (ССА) Дзмітрый Рагозін прыдумаў, як рэагаваць на сістэму ССА, якую ствараюць ЗША ў Еўропе. Яго ідэя мае назву «Сістэма стратэгічнай абароны Зямлі» і выступае за стварэнне сумеснай сістэмы супрацьпаветранай, супрацьракетнай і касмічнай абароны. У перакладзе на нармальную мову сістэма будзе накіравана супраць магчымых пагроз для Зямлі з космасу, — астэроідаў, камет і, як піша Рагозін, «іншых іншапланетных целаў». Кантроль над зямной ССА мяркуецца перадаць ААН. Сэнс усёй гэтай фантастыкі ў тым, каб РФ магла рэагаваць на ідэю амерыканскай ССА без «страты твару». Канцэпцыя ўжо была прадстаўлена Мядзведзеву, і вельмі зацікавіла кіраўніка дзяржавы. Застаецца дадаць, што персанаж расійскага касманаўта Льва Андропава, які ратуе Зямлю ў фільме «Армагедон» вельмі камічны. Ён з’яўляецца на экране, як правіла, у вушанцы, з гаечным ключом і бутэлькай гарэлкі.

Паводле расійскай прэсы

 

Каментаваць