Расія. Ніхто не хоча на Каўказ

У расійскім інтэрнэце ідзе віртуальная вайна вакол акцыі па зборы подпісаў за выхад Стаўрапольскага краю са складу Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі. Паўночна-Каўказская федэральная акруга (СКФО) сфармаваная ўказам прэзідэнта Мядзведзева ў студзені гэтага года. У склад акругі ўвайшлі сем нацыянальных рэспублік Паўночнага Каўказа і Стаўрапольскі край. Упершыню заклік быў апублікаваны 10 кастрычніка. За чатыры дні пад заявай падпісаліся каля 10 тысяч расіян, у тым ліку з іншых рэгіёнаў краіны. Аўтары звароту пішуць пра пачуццё страху, якое адчуваюць зараз жыхары Стаўраполля.

У расійскім інтэрнэце ідзе віртуальная вайна вакол акцыі па зборы подпісаў за выхад Стаўрапольскага краю са складу Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі. Паўночна-Каўказская федэральная акруга (СКФО) сфармаваная ўказам прэзідэнта Мядзведзева ў студзені гэтага года. У склад акругі ўвайшлі сем нацыянальных рэспублік Паўночнага Каўказа і Стаўрапольскі край. Упершыню заклік быў апублікаваны 10 кастрычніка. За чатыры дні пад заявай падпісаліся каля 10 тысяч расіян, у тым ліку з іншых рэгіёнаў краіны. Аўтары звароту пішуць пра пачуццё страху, якое адчуваюць зараз жыхары Стаўраполля. Адзначаецца, што пагоршылася крымінальная сітуацыя і павялічыўся адток славянскага насельніцтва. Жыхары краю заклікаюць кіраўніцтва Расіі вярнуць Стаўрапольскі край у Паўднёвую федэральную акругу. Губернатар Стаўрапольскага краю Валерый Гаеўскі назваў ініцыятыву правакацыяй. Тым часам палітолагі кажуць, што заява жыхароў Стаўраполля пра выхад з Паўночна-Каўказскай акругі ёсць адной з самых значных падзей гэтай восені на расійскім Каўказе. «Палітычныя эксперыменты прывялі да ксенафобіі і паставілі краіну на мяжу велічэзнай катастрофы», — кажуць яны.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць