Расія. Нацменам забароняць вывучаць родную мову

У расійскіх школах прайшоў апошні школьны званок. Для культураў шматлікіх этнасаў Расіі ён прагучаў пахавальным звонам. Калі нічога не зменіцца, то з пачаткам наступнага навучальнага года аўтаноміі будуць пазбаўленыя права вырашаць пытання адукацыі, на роднай мове. Раней у школах на падкантрольнай тэрыторыі ўрады аўтаномных рэспублік маглі самастойна ўводзіць такія прадметы, як вывучэнне роднай мовы або гісторыі краю. Загадам № 309, які Мядзведзеў падпісаў у мінулым годзе, “нацыянальныя кампаненты з сістэмы адукацыі з 1 верасня павінны быць прыбраныя.

У расійскіх школах прайшоў апошні школьны званок. Для культураў шматлікіх этнасаў Расіі ён прагучаў пахавальным звонам. Калі нічога не зменіцца, то з пачаткам наступнага навучальнага года аўтаноміі будуць пазбаўленыя права вырашаць пытання адукацыі, на роднай мове. Раней у школах на падкантрольнай тэрыторыі ўрады аўтаномных рэспублік маглі самастойна ўводзіць такія прадметы, як вывучэнне роднай мовы або гісторыі краю. Загадам № 309, які Мядзведзеў падпісаў у мінулым годзе, “нацыянальныя кампаненты з сістэмы адукацыі з 1 верасня павінны быць прыбраныя. Вывучаць ці не вывучаць, напрыклад, родную мову, будзе вырашаць адміністрацыя школы, хаця ўсім зразумела, што канчатковае рашэнне прыме федэральнае Мінадукацыі. Лідэры рэспублік спрабуюць неяк пратэставаць. У Башкірыі, якая па ўзроўню аўтарытарызму дасць фору Беларусі, нават дазволілі дэманстрацыю нацыяналістаў. Крытыкуюць цыркуляр аб “нацыянальных кампанентах афіцыйная Казань і пермскі муфцій. Між тым, Масква пакуль ніяк не рэагуе на пратэсты. На думку некаторых палітолагаў, імперыя сваімі рэформамі ў адукацыі імкнецца захаваць тое, што ў яе яшчэ засталося.


Па матэрыялах Фергана.ру (Расія)
 

Каментаваць