Расія. Новыя пражэкты галоўнага калмыка

17-ю гадавіну свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Калмыкіі адсвяткаваў Кірсан Ілюмжынаў. Святкаванне прайшло не вельмі радасна. Апазіцыя заявіла, што прэзідэнт давёў край да эканамічнай катастрофы. Калмыкія зараз другі пасля Інгушэціі суб’ект Расійскай Федэрацыі па колькасці датацый. А ў цэнтры Элісты адбыўся пікет, арганізаваны камуністамі і журналістамі, якія незадаволеныя палітычным курсам Ілюмжынава, у прыватнасці пераследам прэсы. Між тым, сам прэзідэнт працягвае прапаноўваць глабальныя праект. Раней Кірсан марыў ператварыць Элісту ў сусветную нефармальную сталіцу шахмат.

17-ю гадавіну свайго знаходжання на пасадзе прэзідэнта Калмыкіі адсвяткаваў Кірсан Ілюмжынаў. Святкаванне прайшло не вельмі радасна. Апазіцыя заявіла, што прэзідэнт давёў край да эканамічнай катастрофы. Калмыкія зараз другі пасля Інгушэціі суб’ект Расійскай Федэрацыі па колькасці датацый. А ў цэнтры Элісты адбыўся пікет, арганізаваны камуністамі і журналістамі, якія незадаволеныя палітычным курсам Ілюмжынава, у прыватнасці пераследам прэсы. Між тым, сам прэзідэнт працягвае прапаноўваць глабальныя праект. Раней Кірсан марыў ператварыць Элісту ў сусветную нефармальную сталіцу шахмат. Зараз лідэр калмыкаў марыць трансфармаваць родны край у «мясны пояс» Расіі і пабудаваць канал, які злучыць Каспійскае мора з Азоўскім. Праціўнікі прэзідэнта лічаць, што яго новыя ідэі — толькі дэкларацыі, якімі ён корміць народ. Між тым, Масква ўжо афіцыйна падтрымала праекты Ілюмжынава, праўда, грошай пакуль не дала.

Па матэрыялах «Фергана» (Узбекістан)

Каментаваць