Расія. Прыхільнікі Кадафі гатовыя стаць жывым шчытом

Расійскія прыхільнікі рэжыму Кадафі апублікавалі заяву пра намер дапамагчы свайму куміру. Яны гатовыя адправіцца ў Лівію і стварыць там жывое кола вакол аўтара “Зялёнай кнігі. Такім чынам зялёнакніжнікі маюць надзею зберагчы жыццё Муамара ад злой апазіцыі. Незвычайная прапанова выклікала шмат каментараў, паколькі, як сцвярджаюць шматлікія медыя, аснову персанальнай аховы Кадафі складаюць наёмнікі-жанчыны. Акрамя таго, сам лідар лівійскай рэвалюцыі на днях заявіў, што практыку жывых шчытоў для абароны нейкіх стратэгічных аб’ектаў выкарыстоўвае менавіта апазіцыя.

Расійскія прыхільнікі рэжыму Кадафі апублікавалі заяву пра намер дапамагчы свайму куміру. Яны гатовыя адправіцца ў Лівію і стварыць там жывое кола вакол аўтара “Зялёнай кнігі. Такім чынам зялёнакніжнікі маюць надзею зберагчы жыццё Муамара ад злой апазіцыі. Незвычайная прапанова выклікала шмат каментараў, паколькі, як сцвярджаюць шматлікія медыя, аснову персанальнай аховы Кадафі складаюць наёмнікі-жанчыны. Акрамя таго, сам лідар лівійскай рэвалюцыі на днях заявіў, што практыку жывых шчытоў для абароны нейкіх стратэгічных аб’ектаў выкарыстоўвае менавіта апазіцыя. У любым выпадку, сітуацыя нагадвае часы вайны ў Іраку, калі Садам Хусейн спрабаваў арганізаваць жывыя шчыты для абароны мастоў і будынкаў міністэрстваў у Багдадзе ад авіяцыі NАТО. Акрамя іракцаў у іх павінны былі прыймаць удзел іншаземцы. У шматлікіх краінах свету (у тым ліку ў Беларусі) на базе пасольстваў Іраку былі арганізаваныя пункты запісу ў склад ахвотных стаць шчытамі. Былі выдзеленыя каласальныя грошы на дастаўку дабравольцаў. У Іраку, аднак, хутка забыліся пра “жывыя шчыты, а выдзеленыя на тыя шчыты грошы таямніча зніклі.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць