Расія. Пуціна не любяць з-за пераводу часу

Уральскія медыкі зрабілі цікавую заяву. Яны лічаць, што ўзрастанне пратэстных настрояў, якое назіраецца апошнім часам у Расіі, наўпрост звязана з нядаўняй рэформай сістэмы часу. Як вядома, у гэтым годзе ў Расіі адмянілі зімовы час. Аднак новы час супярэчыць сутачнаму рытму, звязанаму са зменай дня і ночы, які задаецца ўзыходам сонца. У выніку з-за адмены пераводу на зімовы час, днее на тым жа Урале на гадзіну пазней. Зараз сонца ўстае на Урале каля 10.30. Адпаведна, уральскія псіхолагі і лекары лічаць, што гэта негатыўна адбіваецца на эмацыйным здароўі насельніцтва.

Уральскія медыкі зрабілі цікавую заяву. Яны лічаць, што ўзрастанне пратэстных настрояў, якое назіраецца апошнім часам у Расіі, наўпрост звязана з нядаўняй рэформай сістэмы часу. Як вядома, у гэтым годзе ў Расіі адмянілі зімовы час. Аднак новы час супярэчыць сутачнаму рытму, звязанаму са зменай дня і ночы, які задаецца ўзыходам сонца. У выніку з-за адмены пераводу на зімовы час, днее на тым жа Урале на гадзіну пазней. Зараз сонца ўстае на Урале каля 10.30. Адпаведна, уральскія псіхолагі і лекары лічаць, што гэта негатыўна адбіваецца на эмацыйным здароўі насельніцтва. “З-за недасыпу і позняга ўзыходу сонца павялічваецца трывожнасць у чалавека. Недасып вядзе да стомленасці, а стомленасць — да незадаволенасці, у тым ліку сваёй працай, уладамі, становішчам краіны", — кажуць медыкі з Кацярынбургу.

Паводле расійская прэсы
 

Каментаваць