Расія. Сірыйскія чэркесы вяртаюцца на радзіму

Міжнародная чэркеская асацыяцыя мае намер дапамагчы вяртанню на гістарычную радзіму 115 чэркесаў, якія пражываюць у Сірыі. Прыняць рэпатрыянтаў гатовыя ўлады некалькіх паўночна-каўказскіх рэспублік, у якіх жывуць прадстаўнікі гэтага народа. Так, урад Кабардзіна-Балкарыі (КБР) ужо паведаміў пра рашэнне парламента рэспублікі звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай надаць выхадцам з цяперашняй Кабардзіна-Балкарыі права свабодна вярнуцца ў РФ.

Міжнародная чэркеская асацыяцыя мае намер дапамагчы вяртанню на гістарычную радзіму 115 чэркесаў, якія пражываюць у Сірыі. Прыняць рэпатрыянтаў гатовыя ўлады некалькіх паўночна-каўказскіх рэспублік, у якіх жывуць прадстаўнікі гэтага народа. Так, урад Кабардзіна-Балкарыі (КБР) ужо паведаміў пра рашэнне парламента рэспублікі звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай надаць выхадцам з цяперашняй Кабардзіна-Балкарыі права свабодна вярнуцца ў РФ. “Чэркесам, якія жывуць у Сірыі, трэба спрасціць працэдуру вяртання на гістарычную радзіму ў сувязі з абвастрэннем становішча ў гэтай краіне, — сказаў кіраўнік КБР. — Не трэба баяцца вяртання ў краіну працавітых людзей, якія захавалі родную мову і звычаі супляменнікаў. Парадокс сітуацыі палягае ў тым, што сірыйскія чэркесы — нашчадкі чэркесаў, якія збеглі з радзімы ў ХІХ стагоддзі, у пошуках выратавання ад расійскай каланізацыі.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць