Расія. Сепаратысты атакуюць

Калі верыць сайтам, звязаным з чачэнскім супрацівам, нядаўні пажар на бадаеўскіх складах у Санкт-Пецярбургу — справа рук прыхільнікаў незалежнасці Інгерманландыі. Інгерманладныя, або Інгрыя, — гістарычная назва тэрыторыі, на якой знаходзіцца горад Пятра. Да прыходу рускіх тут жылі фіна-угоскія плямёны інгерманландцаў, якія пазней былі асіміляваныя. А падчас фінскай вайны іх увогуле выселілі ў Сібір. Зараз захаваліся толькі некалькі вёсак, дзе можна пачуць мову інгерманландцаў.

Калі верыць сайтам, звязаным з чачэнскім супрацівам, нядаўні пажар на бадаеўскіх складах у Санкт-Пецярбургу — справа рук прыхільнікаў незалежнасці Інгерманландыі. Інгерманладныя, або Інгрыя, — гістарычная назва тэрыторыі, на якой знаходзіцца горад Пятра. Да прыходу рускіх тут жылі фіна-угоскія плямёны інгерманландцаў, якія пазней былі асіміляваныя. А падчас фінскай вайны іх увогуле выселілі ў Сібір. Зараз захаваліся толькі некалькі вёсак, дзе можна пачуць мову інгерманландцаў. Між тым, парадаксальна, што сярод рускамоўных жыхароў Санкт-Пецярбургу можна часта сустрэць прыхільнікаў незалежнасці Інгерманландыі. Звычайна сепаратысцкі рух не выходзіў за рамкі культурных акцый. Аднак цяпер, калі верыць сайтам, сепаратысты перайшлі да больш радыкальных сродкаў. Калі гэта быў сапраўды тэракт, то вельмі маштабны. Пажар, які адбыўся нядаўна на бадаеўскіх складах, працягваўся 15 гадзін. Дымам зацягнула ўвесь горад. Аднак афіцыйная версія пажару — халатнасць супрацоўнікаў складу.

Па матэрыялах расійскіх сайтаў

Каментаваць