Расія. Шаманы як у ваду глядзелі

Прыкладна тры гады таму ў Сібіры адбылася дзіўная падзея. Сто шаманаў правялі спецыяльны малебен, падчас якога заклікалі богаў і духаў захаваць бурацкую мову і культуру. Прычынай стаў рэферэндум аб ліквідацыі бурацкай аўтаномнай акругі, якая ў сваю чаргу ўваходзіла ў склад Іркуцкай вобласці. Улады Масквы і Іркуцку прапанавалі буратам статус звычайнага раёна ў абмен на шматлікія бонусы — перш за ўсё новыя аб’екты інфраструктуры. Людзі прагаласавалі за скасаванне аўтаноміі. Прайшло тры гады, і цяпер стала зразумела, якімі мудрымі былі тыя шаманы.

Прыкладна тры гады таму ў Сібіры адбылася дзіўная падзея. Сто шаманаў правялі спецыяльны малебен, падчас якога заклікалі богаў і духаў захаваць бурацкую мову і культуру. Прычынай стаў рэферэндум аб ліквідацыі бурацкай аўтаномнай акругі, якая ў сваю чаргу ўваходзіла ў склад Іркуцкай вобласці. Улады Масквы і Іркуцку прапанавалі буратам статус звычайнага раёна ў абмен на шматлікія бонусы — перш за ўсё новыя аб’екты інфраструктуры. Людзі прагаласавалі за скасаванне аўтаноміі. Прайшло тры гады, і цяпер стала зразумела, якімі мудрымі былі тыя шаманы. Як прызнаў на мінулым тыдні губернатар Іркуцкай вобласці Дзмітры Мязінцаў, федэральны цэнтр амаль нічога не зрабіў для нацменаў. Хіба што пабудаваў з 15 абяцаных аб’етаў два шпіталі. Самі ж бураты на сваёй скуры зразумелі, што такое згубіць хоць нейкую аўтаномію. Былы адміністратыўны статус даваў ім права карыстацца федэральным бюджэтам. Будучы папросту жыхарамі раёна, яны такога права больш не маюць. Прыклад буратаў з-пад Іркуцку, відавочна, стане добрым прыкладам іншым народам, якія яшчэ маюць статус аўтаномных раёнаў. Нагадаем, што ў Расіі такіх этнасаў засталося тры — ненцы, яала-ненцы і ханты-мансійцы. Крэмль неаднаразова выступаў за перагляд адміністратыўнага статусу тэрыторыі, на якой яны жывуць.

Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)

Каментаваць