Расія. Іслам і дэцыбелы

Канстытуцыйны суд Татарстана пакінуў без задавальнення іск жыхара Казані Дзмітрыя Фралова, што патрабаваў адмены мясцовага закона пра цішыню, які парушае, па меркаванню Фралова, яго грамадзянскія правы. Фралоў сцвярджаў: ён ужо некалькі гадоў не можа выспацца з-за таго, што ў вокнах яго кватэры штораніцы гучыць мусульманскі заклік на малітву, а закон, які павінен абараняць правы грамадзян на спакойны сон, фактычна бяздзейнічае. Азан (заклік на малітву) раздаецца кожны дзень у пяць раніцы ў рэпрадуктарах мячэці Энілер, размешчанай побач з хатай Фралова.



Канстытуцыйны суд Татарстана пакінуў без задавальнення іск жыхара Казані Дзмітрыя Фралова, што патрабаваў адмены мясцовага закона пра цішыню, які парушае, па меркаванню Фралова, яго грамадзянскія правы. Фралоў сцвярджаў: ён ужо некалькі гадоў не можа выспацца з-за таго, што ў вокнах яго кватэры штораніцы гучыць мусульманскі заклік на малітву, а закон, які павінен абараняць правы грамадзян на спакойны сон, фактычна бяздзейнічае. Азан (заклік на малітву) раздаецца кожны дзень у пяць раніцы ў рэпрадуктарах мячэці Энілер, размешчанай побач з хатай Фралова. Спачатку Фралоў спрабаваў звярнуцца ў праваахоўныя органы. Аднак паліцэйскія адмовіліся дапамагаць казанцу. Тады Фралоў звярнуўся ў Канстытуцыйны суд. Той, у сваю чаргу, палічыў, што ніхто не мае права навязваць вернікам сваё ўяўленне пра тое, калі і як яны павінны рабіць малітву. Цікава, што ў самой мячэці Энілер вырашылі не звязвацца з Фраловым і ўжо пайшлі насустрач жыхарам навакольных дамоў, якім замінаюць высыпацца заклікі на малітву. Мула паменшыў гучнасць гучання азана ў рэпрадуктарах да магчымага мінімуму. Гэта дало новыя штуршок для канфлікту: студэнты Расійскага ісламскага ўніверсітэта, які размешчаны побач з мячэццю, заявілі пра тое, што цяпер муэдзіна ўвогуле не стала чуваць.

Па матэрыялах расійскай прэсы
 

Каментаваць