Расія. Стабільны электарат

Пацыенты псіхічных клінік Расіі яшчэ раз пацвердзілі свой статус стабільнага электарату партыі Пуціна-Мядведзева. Прынамсі паўсюль у дамах вар’ятаў цэнтральных рэгіёнаў РФ яны масава галасавалі за “Адзіную Расію. Самы высокі вынік галасавання за партыю “Адзіная Расія зафіксаваны ў псіхіятрычнай лякарні імя Гіляроўскага ў Маскве. Тут аж 93% пацыентаў аддалі галасы за АР, а 6% прагаласавалі за “Справядлівую Расію (магчыма, на думку журналістаў, гэта быў медперсанал). Такі высокі паказнік, праўда, не звязаны з папулярнасцю тандэма ў палатах.

Пацыенты псіхічных клінік Расіі яшчэ раз пацвердзілі свой статус стабільнага электарату партыі Пуціна-Мядведзева. Прынамсі паўсюль у дамах вар’ятаў цэнтральных рэгіёнаў РФ яны масава галасавалі за “Адзіную Расію. Самы высокі вынік галасавання за партыю “Адзіная Расія зафіксаваны ў псіхіятрычнай лякарні імя Гіляроўскага ў Маскве. Тут аж 93% пацыентаў аддалі галасы за АР, а 6% прагаласавалі за “Справядлівую Расію (магчыма, на думку журналістаў, гэта быў медперсанал). Такі высокі паказнік, праўда, не звязаны з папулярнасцю тандэма ў палатах. Проста існуе адпрацаваны механізм галасавання за АР. Яго апісала адна з газет Ульянаўска. Хворы-выбаршчык бярэ бюлетэнь, водзіць па ім вачамі і доўга не можа зразумець, што рабіць: ці распісвацца, ці крыжык ставіць. Але старшыня выбарчай камісіі ахвотна тлумачыць, дзе ставіць крыжык. Адпаведна, усё як адзін усё ставяць пазнакі насупраць “Адзінай Расіі. Як тут ні згадаць папулярны ў час выбарчай кампаніі хіт “Наш дурдом голосует за Путина».

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць