Расія. Станцыя метро імя нацыяналіста

Татарскія нацыяналісты пачалі кампанію за тое, каб адна са станцый казанскага метро насіла імя Батырша. Батырша (сапраўднае імя Абдула Аліеў) — адзін з лідараў паўстання ўральскіх народаў супраць Масквы ў 18-м стагоддзі, якое праходзіла пад лозунгамі джыхаду. Пасля здушэння паўстання, Батырша даставілі ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уступіў у інтэлектуальнае ліставанне з імператрыцай Елізаветай, вынікам чаго было рашэнне ўладаў вырваць паўстанцу ноздры і адправіць у Шлісельбургскую крэпасць на пажыццёвае зняволенне.

Татарскія нацыяналісты пачалі кампанію за тое, каб адна са станцый казанскага метро насіла імя Батырша. Батырша (сапраўднае імя Абдула Аліеў) — адзін з лідараў паўстання ўральскіх народаў супраць Масквы ў 18-м стагоддзі, якое праходзіла пад лозунгамі джыхаду. Пасля здушэння паўстання, Батырша даставілі ў Санкт-Пецярбург, дзе ён уступіў у інтэлектуальнае ліставанне з імператрыцай Елізаветай, вынікам чаго было рашэнне ўладаў вырваць паўстанцу ноздры і адправіць у Шлісельбургскую крэпасць на пажыццёвае зняволенне. Там Батырша пачаў спрэчку з праваслаўнымі святарамі, і нават даў згоду на пераход у хрысціянства, калі тыя здолеюць даказаць перавагу хрысціянскай рэлігіі над ісламам. Спрэчка скончылася тым, што турэмшчыкі вырвалі Батыршу язык. Ён пяць гадоў пакутаваў у зняволенні, але скончыць сваё жыццё ў рабстве не захацеў. У ліпені 1762 годзе ён схапіў сякеру, якую забылі ў яго камеры, і кінуўся на ахоўнікаў. У сутычцы Батырша забіў чатырох ахоўнікаў і загінуў сам. Для цяперашніх татарскіх нацыяналістаў Батырша — гэта культавая фігура. Заўважная кампанія за назву станцыі ў гонар Батырша сведчыць, на думку шмат каго, пра правал тактыкі працы ўладаў з нацыяналістамі. Раней былі зачыненыя нацыянальныя татарскія цэнтры, якія арыентаваліся на турэцкую мадэль незалежнага Татарстану. З-за знішчэння рэфармісцкай апазіцыі татарскі нацыяналізм стаў больш схіляцца да ісламскіх лозунгаў.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць