Расія. Татарстан у NАТО!

Актывісты радыкальнага Саюза татарскай моладзі (СТМ) "Азатлык" плануюць правесці ў Казані серыю публічных акцый у падтрымку размяшчэння лагістычнага пункта NАТО пад Ульянаўскам. З’яўленне прадстаўнікоў ваеннага блока ў Расіі татарскія нацыяналісты ўспрымаюць як выключна спрыяльную магчымасць для наладжвання кантактаў з найбольш верагодным саюзнікам Татарстана ў яго барацьбе за здабыццё незалежнасці. Распрацаваны нават сцэнар магчымых падзей. Па меркаванні лідара СТМ “Азатлык Наіля Набіуліна, Расію ў найбліжэйшай будучыні чакае распад.



Актывісты радыкальнага Саюза татарскай моладзі (СТМ) "Азатлык" плануюць правесці ў Казані серыю публічных акцый у падтрымку размяшчэння лагістычнага пункта NАТО пад Ульянаўскам. З’яўленне прадстаўнікоў ваеннага блока ў Расіі татарскія нацыяналісты ўспрымаюць як выключна спрыяльную магчымасць для наладжвання кантактаў з найбольш верагодным саюзнікам Татарстана ў яго барацьбе за здабыццё незалежнасці. Распрацаваны нават сцэнар магчымых падзей. Па меркаванні лідара СТМ “Азатлык Наіля Набіуліна, Расію ў найбліжэйшай будучыні чакае распад. Гэта падзея стане падставай для абвяшчэння незалежнасці Татарстана, якому, безумоўна, супраціўляецца Масква. Федэральны цэнтр, па яго словах, захоча ўвесці войскі ў рэспубліку. Аднак на шляху расійскіх вайскоўцаў устануць баявыя фармаванні NАТО, якія да таго часу будуць перакінутыя пад Ульянаўск. У падзяку за сілавую падтрымку незалежнасці рэспублікі Татарстан уступіць у Паўночнаатлантычны альянс. Вось такая версія будучай гісторыі рэгіёну. У той жа час публічныя акцыі ў Татарстане гатовыя правесці і апаненты размяшчэння базы NАТО ў Расіі з мясцовага аддзялення незарэгістраванай партыі "Новая сіла", якую ўзначальвае старшыня нямецкай абшчыны Татарстана Віктар Дзіц.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць