Расія. У Санкт-Пецярбургу пахаваюць крызіс

“Пахаванне крызісу — менавіта такая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову свята заснавання Санкт-Пецярбургу, якое кожны год адзначаюць 27 мая. Фішкай святаў гэтым разам стане праезд па Неўскаму праспекту машыны з труною, у якой, натуральна, будзе ляжаць віноўнік мерапрыемства. Потым панясуць рэгаліі нябожчыка — беспрацоўе, інфляцыю, эканамічную і псіхалагічную дэпрэсію. Пасля будзе ехаць банда з 300 байкераў на сваіх матацыклах і крочыць атрад прафесійных плакальшчыкаў. У крышцы труны будзе тырчаць вялікі апошні цвік.

“Пахаванне крызісу — менавіта такая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову свята заснавання Санкт-Пецярбургу, якое кожны год адзначаюць 27 мая. Фішкай святаў гэтым разам стане праезд па Неўскаму праспекту машыны з труною, у якой, натуральна, будзе ляжаць віноўнік мерапрыемства. Потым панясуць рэгаліі нябожчыка — беспрацоўе, інфляцыю, эканамічную і псіхалагічную дэпрэсію. Пасля будзе ехаць банда з 300 байкераў на сваіх матацыклах і крочыць атрад прафесійных плакальшчыкаў. У крышцы труны будзе тырчаць вялікі апошні цвік. Права забіць яго атрымае, натуральна, граданачальнік Валенціна Матвіенка. Такая экзатычная канцэпцыя выклікала шок у культурнай эліты горада на Няве. Традыцыя праводзіць карнавал у Піцеры дастаткова маладая, аднак яна з самага пачатку брала за прыклад еўрапейскія мадэлі. Так, на час карнавалу ўся ўлада ў горадзе пераходзіла да нейкага вядомага коміка і г. д. Цікава, аднак, іншае: аўтары ідэі пахавання — Міжнародны цэнтр фестываляў і святаў — выйгралі конкурс на пры дзіўных абставінах. Былы арганізатар карнавалу ўвогуле не змог прапанаваць сваю праграму. Цяпер цэнтр фестываляў і святаў павінен асвоіць 700 мільёнаў рублёў гарадскога бюджэту. Самае дзіўнае, што мэрыя дае на “пахаванне грошай у некалькі раз больш, чым на карнавал у мінулым годзе. Тым часам іншыя артыкулы бюджэту з прычыны крызісу скарочаныя.

Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)

Каментаваць