Расія. Вайна за фельдмаршала Паўлюса

У Валгаградзе набірае моц скандал вакол цэнтральнага ўнівермага (ЦУМ). У 1943 годзе гітлераўскі фельдмаршал Паўлюс быў узяты ў палон менавіта ў падвале будынка ўнівермага. Абласная адміністрацыя нечакана ўзгадала гэты факт і вырашыла зачыніць краму, каб перарабіць ЦУМ у цэнтр патрыятычнага выхавання «Перамога». Камерсанты супраць. Яны звярнуліся з лістом да прэзідэнта Мядзведзева з просьбай умяшацца ў сітуацыю і перашкодзіць губернатару Анатолю Броўку зачыніць ЦУМ.

У Валгаградзе набірае моц скандал вакол цэнтральнага ўнівермага (ЦУМ). У 1943 годзе гітлераўскі фельдмаршал Паўлюс быў узяты ў палон менавіта ў падвале будынка ўнівермага. Абласная адміністрацыя нечакана ўзгадала гэты факт і вырашыла зачыніць краму, каб перарабіць ЦУМ у цэнтр патрыятычнага выхавання «Перамога». Камерсанты супраць. Яны звярнуліся з лістом да прэзідэнта Мядзведзева з просьбай умяшацца ў сітуацыю і перашкодзіць губернатару Анатолю Броўку зачыніць ЦУМ. Пры гэтым яны спасылаюцца на тое, што за свае грошы адчынілі на адным з паверхаў ЦУМу бясплатны музей, які прысвечаны абставінам узяцця Паўлюса ў палон. Аўтары звароту ўпэўненыя, што губернатар агучыў ідэю зачынення ўнівермага, не задумваючыся пра наступствы, падазраюць, што ён увогуле жадае прыватызаваць нерухомасць. Прадпрымальнікі прапануюць знайсці для патрыятычнага цэнтра «які-небудзь гадамі пустуючы будынак, дзе не вядзецца ніякай гаспадарчай дзейнасці». Чым усё гэта закончыцца, цяжка сказаць, але Крамлю дакладна не падабаецца, што яго прадстаўнік выклікае рост негатыўных настрояў на адрас прэзідэнцкай вертыкалі.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць