Расія. Вернікі апостала Пуціна

Аказваецца, што яшчэ ў 2005 годзе пад Ніжнім Ноўгарадам узнікла секта вернікаў, якія лічаць, што Пуцін — рэінкарнацыя апостала Паўла. Лідар секты, маці Фацінья, сцвярджае, што на Пуціна сышоў Святы Дух. Адбылося гэта пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам. А раней, быццам, Пуцін служыў цёмным сілам — КДБ. Як не дзіўна гучаць ідэі Фаціньі, якая сцвярджае, што нават перапісваецца з Уладзімірам Уладзіміравічам, яны карыстаюцца фантастычнай папулярнасцю сярод простых расіян.

Аказваецца, што яшчэ ў 2005 годзе пад Ніжнім Ноўгарадам узнікла секта вернікаў, якія лічаць, што Пуцін — рэінкарнацыя апостала Паўла. Лідар секты, маці Фацінья, сцвярджае, што на Пуціна сышоў Святы Дух. Адбылося гэта пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам. А раней, быццам, Пуцін служыў цёмным сілам — КДБ. Як не дзіўна гучаць ідэі Фаціньі, якая сцвярджае, што нават перапісваецца з Уладзімірам Уладзіміравічам, яны карыстаюцца фантастычнай папулярнасцю сярод простых расіян. Па словах сведак, да яе едуць з усёй краіны, на яе імя перапісваюць вялізарныя сумы, шмат хто гатовы задарма працаваць на яе. Цікава, што гімнам секты з’яўляецца вядомая савецкая дзіцячая песня «Пусть всегда будет солнце». Апошнім часам секстанты сталі настолькі заўважнымі, што прэс-сакратар прэм’ера РФ быў вымушаны зрабіць спецыяльную заяву, у якой адзначаецца, што прэм’еру імпануе высокая адзнака яго дзейнасці, але не трэба забывацца на запаведзь «Не ствары сабе куміра». Дарэчы, Фацінья да таго, як пайшла ў секту, сядзела ў труме за махінацыі.

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць