Расія. Вершы супраць пуцінізму

Абсалютна фантастычны выпадак меў месца ў Падмаскоўі, дзе таксама адбыліся выбары ў мясцовыя прадстаўнічыя органы. Кандыдат ад партыі “Справядлівая Расія Міхаіл Перапёлкін, не маючы магчымасці апублікаваць крытыку на адрас прадстаўнікоў “Адзінай Расіі ў мясцовай прэсе, пайшоў на хітрасць. Дамовіўся, што замест праграмы апублікуе верш. І сапраўды, хутка верш з’явіўся. Дакладней, амаль паэма. Гэта фактычна пародыя на вядомую паэму Леаніда Філатава “Сказ про Федота-стрельца удалого молодца.

Абсалютна фантастычны выпадак меў месца ў Падмаскоўі, дзе таксама адбыліся выбары ў мясцовыя прадстаўнічыя органы. Кандыдат ад партыі “Справядлівая Расія Міхаіл Перапёлкін, не маючы магчымасці апублікаваць крытыку на адрас прадстаўнікоў “Адзінай Расіі ў мясцовай прэсе, пайшоў на хітрасць. Дамовіўся, што замест праграмы апублікуе верш. І сапраўды, хутка верш з’явіўся. Дакладней, амаль паэма. Гэта фактычна пародыя на вядомую паэму Леаніда Філатава “Сказ про Федота-стрельца удалого молодца. Па сюжэту паэмы ў нейкай краіне павінны адбыцца выбары. Цар прапануе правесці іх: “Если ж выборы сдались Очень нужен с галкой лист Нарисуйте результаты Ведь народ наш пофигист. Аднак супраць такога сцэнару галасавання выступае нехта Міша-качагар (зразумела, гэта сам Перапёлкін). Каб спыніць Мішу, цар і яго падручныя пішуць на народнага кандыдата кампрамат: “Рано утром, спозаранку он устраивает пьянку, и сволок он девку Марью на лесную на полянку. Аднак у фінале фальсіфікатар Цар сварыўся ў катле, а дэпутатам стаў герой Міша з праграмай наступнага зместу: “Царских не ищу палат Пусть не очень я богат. Стану я служить народу По душе, не за оклад. Нягледзячы на ўвесь паэтычны запал, Перапёлкін выбары прайграў, аднак у гісторыю расійскіх выбараў ён дакладна трапіў.


Па матэрыялах расійскай прэсы
 

Каментаваць