Расія. Зюганаў мадэрнізуе Маркса

Галоўным вынікам пленуму Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, які адбыўся на пачатку ліпеня ў Маскве, стала рашэнне «мадэрнізаваць марксісцка-ленінскае вучэнне», каб інтэграваць у партыю новых маладых актывістаў (толькі ў гэтым годзе ў КПРФ, калі верыць агучаным лічбам, прыйшло 9 тысяч чалавек). Другая задача мадэрнізацыі ідэалогіі — кансалідаваць партыю. Апошнім часам усе сталі сведкамі шэрагу бунтаў нізавых і рэгіянальных структур КПРФ супраць цэнтру. Самы апошні прэцэдэнт — раскол партыйнай арганізацыі Уладзівастоку.

Галоўным вынікам пленуму Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, які адбыўся на пачатку ліпеня ў Маскве, стала рашэнне «мадэрнізаваць марксісцка-ленінскае вучэнне», каб інтэграваць у партыю новых маладых актывістаў (толькі ў гэтым годзе ў КПРФ, калі верыць агучаным лічбам, прыйшло 9 тысяч чалавек). Другая задача мадэрнізацыі ідэалогіі — кансалідаваць партыю. Апошнім часам усе сталі сведкамі шэрагу бунтаў нізавых і рэгіянальных структур КПРФ супраць цэнтру. Самы апошні прэцэдэнт — раскол партыйнай арганізацыі Уладзівастоку. Зюганаў і яго прыхільнікі лічаць, што чыннікам анархіі з’яўляецца адсутнасць адзінай ідэйнай канцэпцыі. Галоўным элементам мадэрнізаванай дактрыны КПРФ будзе барацьба за канкрэтную альтэрнатыву, а не за ідэальны грамадскі лад. Важнай дэталлю новай ідэалогіі стане «вырашэнне рускага пытання». Гучыць гэты тэзіс наступным чынам: «Калі рускі народ, які складае большасць у Расіі, будзе жыць добра, то і астатнім нацыянальнасцям дрэнна не будзе. Задачы рашэння рускага пытання і барацьбы за сацыялізм па сваёй сутнасці супадаюць».

Па матэрыялах расійскай прэсы

Каментаваць