Расія — ЗША. Канец халоднай вайны? Пастка?

Расійскія аналітыкі пачалі актыўна абмяркоўваць вынікі сустрэчы Абамы і Мядзведзева, якая мела месца 1-га красавіка ў Лондане. Галоўная інтрыга — якія наступствы могуць мець заявы двух прэзідэнтаў пра імкненне палепшыць узаемныя адносіны і скараціць ядзерны патэнцыял? Вось першыя каментары вядучых расійскіх і замежных палітолагаў. Аляксандр Шацілаў: “Мядзведзеву важна не трапіць у пастку кампрамісу з Абамам. У выпадку кардынальнага скарачэння ядзернай зброі, у Расіі застанецца выключна старая зброя і краіна будзе менш шансаў у гіпатэтычнай ядзернай вайне.

Расійскія аналітыкі пачалі актыўна абмяркоўваць вынікі сустрэчы Абамы і Мядзведзева, якая мела месца 1-га красавіка ў Лондане. Галоўная інтрыга — якія наступствы могуць мець заявы двух прэзідэнтаў пра імкненне палепшыць узаемныя адносіны і скараціць ядзерны патэнцыял? Вось першыя каментары вядучых расійскіх і замежных палітолагаў. Аляксандр Шацілаў: “Мядзведзеву важна не трапіць у пастку кампрамісу з Абамам. У выпадку кардынальнага скарачэння ядзернай зброі, у Расіі застанецца выключна старая зброя і краіна будзе менш шансаў у гіпатэтычнай ядзернай вайне. Андрэй Піянткоўскі: “Схема думкі ў Вашынгтоне наступная: ёсць дзве вострыя праблемы — Іран і Афганістан. Расія можа нам дапамагчы, аднак мы павінны зняць раздражняльнікі для Масквы. Яны фактычна прыбраныя. Сяброўства Грузіі, Украіны ў NАТО і сістэма супраць ракетнай абароны зняты з павесткі дня. Зараз у Вашынгтоне чакаюць канкрэтных крокаў Масквы па Ірану і Афганістану. Гэта будзе сапраўдным выпрабаваннем. Аляксандр Рар: “Факт ёсць факт. ЗША і Расія гатовыя, няхай марудна, аднак ісці да безатамнага свету. Такой палітыкай яны ствараюць ціск на такія дзяржавы, як Паўночнай Карея, Індыя, Пакістан, і вымушаюць іх скарачаць атамны арсенал. Сяргей Македонаў: “Амерыканская адміністрацыя ўсё роўна не гатовая прызнаць постсавецкую прастору сфераў уплываў інтарэсаў Расіі. Гэта сфера (постсавецкая прастора) можа нас хутка пасварыць і не даць пабудаваць сяброўскія адносіны, паколькі ў ЗША ёсць асаблівае стаўленне да Грузіі і Украіны. Украіна між тым важная сфера расейскіх інтарэсаў.

 

Каментаваць