Расія. Генсекам ААН стане чалавек Пуціна?

Брытанская прэса пачала кампанію супраць Ірыны Бокавай, якая лічыцца галоўным фаварытам на пасаду генсека ААН.
Ірына Бокава. Фота: БГНЕС

Ірына Бокава. Фота: БГНЕС



Так, на думку выдання “Daily Mail”, Ірына Бокава, якая цяпер займае пасаду гендырэктара ЮНЭСКА, можа нават з’яўляцца супрацоўнікам спецслужбаў Расіі, паколькі вучылася ў Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін (МГИМО).

Гэтая ўстанова ў свой час была вядомая як вярбовачная пляцоўка КДБ. Калі верыць таму ж выданню, асабістае жаданне бачыць Бокаву ў крэсле генсека ААН ужо выказаў Уладзімір Пуцін.

З улікам таго, што “Daily Mail” лічыцца жоўтым СМІ, цяжка сказаць, наколькі яго пазіцыя паўплывае на перспектывы Бокавай.

Паўнамоцтвы цяперашняга генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна закончацца напачатку 2017 года. На гэтую пасаду цяпер прэтэндуюць восем чалавек.

Па статуце арганізацыі, вырашальнае слова ў выбарах генсека маюць пяць пастаянных членаў Савета бяспекі ААН.

Паводле брытанскай прэсы


Каментаваць