Расія. Юбілей вяртання «ё»

Семдзесят пяць гадоў таму, 24 снежня 1942 года, адбыўся незвычайны эпізод у гісторыі лінгвістыкі.

Помник литары "ё" ва Ульянаўску. Фота travelask.ru

Сталін выдаў загад аб абавязковым ужыванні літары «ё». Нагадаем, што «ё» знікла з рускага алфавіту ў 1918-м падчас бальшавіцкай рэформы правапісу, але ідэалогіі за гэтым не было. Літара знікла таму, што ў друкарнях патрабаваліся асаблівыя літары з «ё», а металу ва ўмовах грамадзянскай вайны не было.

Рэабілітацыя «ё» у 1942-м выклікае здзіўленне. Загад быў выдадзены ў цяжкі ваенны час. Адзіная больш-менш салідная версія — у гэты час актыўна ішло адраджэнне рускіх імперскіх традыцый. Літара «ё», відавочна, адсылала да культурных каштоўнасцяў ранейшага часу.

Нарэшце, згодна з легендай, выданню загаду папярэднічала гісторыя, калі Сталін груба абышоўся з адным чыноўнікам за тое, што той прынёс яму на подпіс пастанову, у якой прозвішчы некалькіх генералаў былі надрукаваныя без літары «ё».

Пасля смерці Сталіна ў 1956-м было вырашана, што выкарыстанне «ё» неабавязковае. Сёння «ё» на пісьме амаль нідзе не ўжываецца, але прысутнічае ў гаворцы. Напэўна таму «ё» не выключаюць з алфавіту.

Паводле расійскай прэсы

Каментаваць