Расія. «Лекавыя настойкі» пачалі прадаваць у аўтаматах

Калужскія аматары лекавай настойкі атрымалі магчымасць набыць яе кругласуткава і не чакаць, пакуль адкрыецца аптэка. Зараз для гэтага дастаткова апусціць 20 рублёў у гандлёвы аўтамат пад назвай «Баярка». 


Настойку глогу па 20 рублёў за флакон гандлёвы аўтамат прадае кругласутачна. На флаконах, зрэшты, напісана «Ласьён касметычны». Але, мяркуючы па рэкламе гандлёвых аўтаматаў «Баярка», якая з'явілася ў інтэрнэце, па флаконы разліты зусім не ласьён, а менавіта настойка глогу, паведамляе kaluga24.tv

Адзін з такіх аўтаматаў быў нядаўна ўсталяваны ў Калузе на сцяне гандлёвага дома «Мара», які адкрыўся на скрыжаванні Грабцаўскай шашы і Маторнай вуліцы.

 


Настойка глогу з'яўляецца лекавым прэпаратам і, паводле закону, можа прадавацца толькі ў аптэках. Яна ўжываецца для лячэння сардэчных захворванняў, але аматары спіртнога «лечаць» з яе дапамогай зусім іншую хваробу. Дзякуючы невысокай цане настойка карыстаецца добрым попытам. Назваўшы змесціва бутэлек "ласьёнам", крэатыўныя прадпрымальнікі, відаць, спрабуюць абысці гэты закон. Прыбытковасць "легальнага бізнесу" ўладальнікам аўтаматаў таксама абяцаецца высокая — "адбіваецца за 1 месяц". "Зараз складаныя часы, таму попыт на ласьёны з боку карыстальнікаў расце кожны дзень", — перакананыя рэкламшчыкі.

Каментаваць