Расія. Міністр адукацыі заклікала вярнуць прыборку класаў школьнікамі

У Расіі апошнім часам вучняў не прыцягваюць да ўборцы класаў, як тое было ў СССР. Аднак міністр адукацыі заклікала вярнуцца да савецкай практыкі прыборкі ў школе і "працы на прысядзібных участках на тэрыторыі навучальных устаноў".
Фота © РИА Новости. Канстанцін Чалабаў

Фота © РИА Новости. Канстанцін Чалабаў



Міністр адукацыі Расіі Вольга Васільева заклікала вярнуць у школы практыку прыцягнення вучняў да прыбірання класаў. Яна заклікала таксама «вярнуць і сельскія брыгады, якія ў нас былі ў сельскіх школах», і «працу на прысядзібных участках, якая была заўсёды».  

На яе думку, гэта дапаможа прывучыць школьнікаў несці адказнасць за месца, у якім яны праводзяць 11 гадоў, каб у выніку вырас "не спажывец маленькі, а стваральнік, які ў гэтай школе будуе разам з намі, з настаўнікамі і бацькамі", адзначае ВВС.

"Мы павінны вярнуць працу на прысядзібных участках, якая была заўсёды, мы павінны вярнуць ўборку памяшканняў школьных, якая ніяк не мяжуе з пагрозай жыццю і здароўю школьніка", — цытуе словы Васільевай агенцтва РІА "Новости".

Уборка ў класах сіламі саміх школьнікаў практыкавалася ў Савецкім Саюзе. Пасля яго распаду гэтая традыцыя ў шматлікіх расійскіх школах пражыла яшчэ некалькі гадоў, але ў 2000-х гадах ад яе паступова адмовіліся.

Вольгу Васільеву прызначылі міністрам адукацыі ў сярэдзіне жніўня. Яна змяніла на гэтай пасадзе Дзмітрый Ліванава. Да прызначэння на новую пасаду Васільева курыравала сферу адукацыі ў кіраванні грамадскіх праектаў Крамля. Яна чытала лекцыі пра кансерватызм у «Адзінай Расіі», а таксама прапрацоўвала пытанні канцэпцыі выкладання гісторыі і рускай мовы ў школах. Акрамя таго, Васільева актыўна ўдзельнічала ў арганізацыі моладзевых праектаў і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі арганізацыямі, нагадвае www.delo-kira.ru/.



Каментаваць