Расія пагражае Украіне ракетным ударам

У выпадку правядзення Украінай ракетных выпрабаванняў у раёне расійска-ўкраінскай мяжы ў Крыме Расія пагражае Кіеву у адказ ракетным ударам. Пра гэта паведамляе ZN.UA са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны Украіны.

Ілюстрацыйнае фота. Зенітна-ракетныя комплексы "Антэй-2500" (злева) і "Бук-М2Э" ў адкрытай экспазіцыі на Міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армія-2016"

Ілюстрацыйнае фота. Зенітна-ракетныя комплексы "Антэй-2500" (злева) і "Бук-М2Э" ў адкрытай экспазіцыі на Міжнародным ваенна-тэхнічным форуме "Армія-2016"


Паводле інфармацыі крыніцы, гэта вынікае з ліста Міністэрства абароны Расіі, адрасаванага вайсковым аташэ ў складзе амбасады Украіны ў Расіі.

У лісце, датаваным 26 лістапада, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што калі Украіна правядзе падобныя выпрабаванні, то расейскі бок, па-першае, будзе збіваць ўкраінскія ракеты, па-другое, нанясе ўдар па ўкраінскіх пускавых устаноўках.

25 лістапада Мінабароны запрасіла аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Украіны ў Расеі для уручэння вайскова-дыпламатычнай ноты ў сувязі з планамі Украіны правесці ракетныя выпрабаванні побач з Крымам.

«У перададзеным яму (аташэ ў пытаннях абароны) дакумэнце выказаны пратэст Мінабароны Расіі ў сувязі з увядзеннем украінскім бокам незаконных абмежаванняў на выкарыстанне 1 і 2 снежня 2016 году паветранай прасторы над акваторыяй Чорнага мора на захад ад узбярэжжа Крымскага паўвострава для правядзення ракетных выпрабаванняў», — сказалі ў вайсковым ведамстве Расіі.

У адказ сакратар Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандар Турчынаў папрасіў Расію не панікаваць з прычыны ракетных выпрабаванняў Украіны. Ён падкрэсліў, што Украіна будзе праводзіць іх згодна з усімі міжнароднымі абавязацельствамі і дамовамі ў сваёй сувэрэннай паветранай прасторы.

30 лістапада стала вядома, што Расія перакінула ў Крым зэнітна-ракетны комплекс С300-ВМ. Валянтэры выведнай супольнасці InformNapalm ідэнтыфікавалі тэхніку як зенітна-ракетны комплекс С-300ВМ «Антэй-2500». Гэта сыстэма СПА з магчымасьцю барацьбы з балістычнымі ракетамі малой і сярэдняй далёкасці (да 2500 км). Таксама сыстэма прызначана для паразы сучасных і пэрспэктыўных самалётаў тактычнай і стратэгічнай авіяцыі, балістычных ракет сярэдняй далёкасці, апэратыўна-тактычных і тактычных ракет.


Паводле svaboda.org

Каментаваць