Расія. Росархіў зараз непасрэдна падпарадкаваны Пуціну

Архіўныя матэрыялы, па словах Пуціна, — маюць "асаблівую каштоўнасць для дзяржавы". Таму сачыць за імі павінен сам прэзідэнт.


Архівы захоўваюць шмат такога, што разбурае савецкія міфы


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, згодна з якім кіраўніцтва дзейнасцю Федэральнага архіўнага агенцтва (Росархіў) будзе наўпрост ажыццяўляць кіраўнік дзяржавы, а не ўрад, паведамляе ВВС.

 

Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Расархіву Андрэем Арцізавым патлумачыў гэта рашэнне тым, што матэрыялы, якія мае ведамства, мае "асаблівую каштоўнасць для дзяржавы".

 

У сакавіку быў звольнены дырэктар Дзяржаўнага архіва Расіі Сяргей Міроненка. У мінулым годзе ў яго быў канфлікт з міністрам культуры Уладзімірам Мядзінскім пасля таго, як летам 2015 года Дзяржархіў рассакрэціў дакументы, што выкрывалі кананічную савецкую гісторыю пра 28 герояў-панфілаўцаў.

 

Пасля той публікацыі Мядзінскі заклікаў кіраўніцтва Дзяржархіву "займацца сваёй прафесіяй і не даваць уласных ацэнак архіўным дакументам".

 

Міроненка працаваў дырэктарам Дзяржархіву з моманту яго заснавання ў 1992 годзе.

Каментаваць