Расія. Стварыць рэйтынг патрыятызму рэгіёнаў Расіі

Крэатыў расійскіх дэпутатаў-патрыётаў бязмежны. Чалец камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы Эдуард Ісакоў прапанаваў стварыць рэйтынг патрыятызму расійскіх рэгіёнаў.


Фота Валерыя Шарыфуліна / ТАСС

 

Сенатар Ісакоў прапанаваў стварыць рэйтынг патрыятызму рэгіёнаў Расіі: "Актуальна стварыць у нашай краіне Рэйтынг стану і эфектыўнасці духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага і спартыўнага выхавання ў суб'ектах РФ", — гаворыцца ў яго заяве.

 

Для яго рэйтынгу патрыятызму істотныя дынаміка ды асабістая адказнасць за рост патрыятызму на месцах. Паводле сенатара, гэты рэйтынг "будзе вызначацца не толькі простым параўнаннем з іншымі суб'ектамі, паколькі геаграфічныя, эканамічныя, дэмаграфічныя і іншыя ўмовы іх развіцця досыць розныя, а з улікам дынамікі адпаведных характарыстык гэтага рэгіёну ў адносінах да яго аналагічным характарыстыках мінулых гадоў", — цытуе Ісакова ТАСС.

 

Ён растлумачыў, што ўсталёўваць рэйтынг варта "на падставе аналізу афіцыйных дадзеных дзяржаўных статыстычных назіранняў, у тым ліку Расстата, Мінадукнавукі, Мінпрацы, Міністэрства аховы здароўя, Мінспорту, Мінабароны, МУС, іншых міністэрстваў і ведамстваў, сацыялагічных даследаванняў і апытанняў, а таксама з улікам аналізу матэрыялаў СМІ".

 

Ісакоў адзначыў, што "адказнасць за грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ва ўстановах адукацыі павінен несці асабіста дырэктар установы адукацыі; у спартыўным, спартыўна-патрыятычным, ваенна-спартыўным або спартыўна-тэхнічным клубе — асабіста яго старшыня; у муніцыпальнай адукацыі — асабіста кіраўнік адміністрацыі".

 

Расійскі сенатар упэўнены, што "эканамічны ўздым, пераадоленне карупцыі, захаванне ў перспектыве самой дзяржавы немагчымыя без мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні ў насельніцтва пачуцця грамадзянскасці, патрыятызму і высокіх маральных якасцяў".

  

Каментаваць