Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Расія. У нядзелю зрынуць Пуціна?

Набліжаецца нядзеля, 5 лістапада. Менавіта на гэты дзень яшчэ два гады таму найбольш радыкальная фракцыя антыпуціністаў прызначыла народную рэвалюцыю.

Плакат на мітынгу Аляксея Навальнага ва Уладзівастоку, 7 кастрычніка 2017 года

Нягледзячы на тое, што лідар гэтай групоўкі Вячаслаў Мальцаў быў вымушаны эміграваць, падрыхтоўка да рэвалюцыі працягвалася.

Не так даўно на YouTube з’явіўся ролік Мальцава, які прапанаваў сцэнар паўстання. Мальцаў бачыць яго ў фармаце прамога рэферэндуму, на які неабходна вывесці як мага больш людзей. 

Праціўнікі Пуціна павінны стаяць на вуліцах і заяўляць патрабаванні да ўлады: неадкладная адстаўка Пуціна і ўрада на чале з Мядзведзевым, роспуск Дзярждумы і Савета Федэрацыі, адстаўкі іншых чыноўнікаў.

Аднак ёсць і іншая схема: паспрабаваць перафарматаваць арганізаваныя ўладай маніфестацыі ў Дзень народнага адзінства, 4 лістапада.

Усяго паўстанні запланаваныя ў 20-ці гарадах.

Большасць палітолагаў скептычна ставяцца да напалеонаўскіх планаў Мальцава і яго каманды, аднак выключаць эксцэсаў нельга. Заклікі Мальцава размясціў у сябе на акаўнце Аляксей Навальны — гуру пратэстнай часткі расійскай моладзі.

Паводле расійскай прэсы


Каментаваць