Расія будуе вайсковую базу на Харкаўскім напрамку і перакідвае 23-ю АМСБр

Ля мяжы з Харкаўскай вобласцю Украіны Расея тэрмінова разгарнула будаўніцтва казармаў і вайсковага гарадку, а таксама загадзя перакінула пад населены пункт Валуйкі 23-ю АМСБр.



Фота з сайта InformNapalm


InformNapalm здзейсніў уласнае расследаванне, якое дэманструе хаду будаўніцтва вайсковых казармаў, а таксама фіксуе месца “баявой варты” 23-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады, некаторыя вайскоўцы якой ужо паспелі пабываць на Данбасе ў складзе сілаў уварвання гібрыднай расійскай арміі.

валуйки

Напачатку верасня 2015 года сродкі масавай інфармацыі ўскалыхнула навіна пра будаўніцтва новага вайсковага гарадку на 300 гектарах у Валуйскім раёне Белгарадскай вобласці за 25 км ад мяжы з Украінай. У выніку тэндэру на выкананне праектна-пошукавых і будаўніча-мантажных працаў першага этапу для аб’екту «Капітальнае будаўніцтва аб’ектаў вайсковага гарадку» пераможцам сталася Піцерская кампанія ТАА «Мегалайн», з якой быў падпісаны кантракт на 3,3 млрд. руб.

Упершыню пра пачатак будаўніцтва аб’екту 9 верасня 2015 г. паведаміў карэспандэнт Reuters, які пабачыў, як працаўнікі ўсталёўваюць металічны плот і пракладваюць дарогу да месца будоўлі ў вялікім кукурузным полі каля вёскі Салаці Валуйского раёна.

Workers install a fence at a construction site for Russia's new military base near the Russian-Ukrainian border in the village of Soloti, southeast of Belgorod, Russia, September 7, 2015. Russia has started to build a huge military base housing ammunition depots and barracks for several thousand soldiers near the Ukrainian border, a project that suggests the Kremlin is digging in for a prolonged stand-off with Kiev. The base, when completed, will even have its own swimming pool, skating rink and barber shop, according to public documents. Picture taken September 7, 2015. REUTERS/Anton Zverev - RTSCKZ

Гэта сапраўды было падобнае на пачатак будаўніцтва вайсковага гарадку. Пасля зацверджання распрацаванай падрадчыкам праектнай дакументацыі, першы этап прадугледжваў будаўніцтва адміністратыўна-казармавай зоны:

  1. Штаб з вузлом сувязі на 328 вайскоўцаў (1 будынак)
  2. Казарма на 300 чалавек (5 будынкаў)
  3. Казарма на 500 чалавек (4 будынкі)
  4. Навучальны корпус
  5. Страўня
  6. Камбінат бытавога абслугоўваньня
  7. Унутрыпляцоўкавыя інжынэрныя сеткі

Тэрмін выканання дадзеных будаўніча-мантажных працаў у 1-м этапе паводле патрабаванняў тэндэрнай дакументацыі быў да 7 снежня 2015 г. Агульны акт прыёмкі працаў у дамове мае быць падпісаны да 29 красавіка 2016 г.

З верасня 2015 года на вызначаных пад будаўніцтва землях здзяйсняліся сапёрныя працы, пра што мы даведаліся дзякуючы сапёру з Санкт-Пецярбурга Раману Ложкіну (спасылка на архіў профілю). Будаўніцтва насамрэч пачалося непадалёк чыгуначнага палатна, што пацведжанае праз геалакацыю фатаздымкаў.

Saper 3Saper 1

На фатаздымку можна пабачыць ужо знаёмы нам плот, які агароджвае будоўлю.

Saper 2

Напрыканцы кастрычніка 2015 года ўжо была здзейсненая закладка падмурку, пра гэта сведчыць мантаж арматуры. На фота зафіксаваны аўтамабіль меркаванага падрадчыка з піцерскім нумарам Т062МВ 178.

EFPmRCwAdHI

Можам зазначыць, што падрадная арганізацыя не надта спяшаецца будаваць гэты аб’ект. Можа быць з-за недастатковага фінансавання або змены прыярытэтаў Міністэрства абароны РФ. Пераключэнне ўвагі з украінскага канфлікту на турэцка-сірыйскі, магчыма, трохі адсунуў пляны абароннага ведамства суседняй дзяржавы.

А пакуль расійскія вайскоўцы жывуць у памежных з Украінаю палёх і не хутка пяройдуць у новыя добраўпарадкаваныя казармы. Пацверджаннем гэтаму ёсць перакідванне напрыканцы 2015 — пачатку 2016 года ў Валуйкі жаўнераў 23-й АМСБр (г.Камлюк, Самарская вобл., в/ч 65349). Напрыклад, пра гэта сведчаць дадзеныя персанальных блёгаў расійскіх вайскоўцаў 23-й АМСБр Яўгена Чарамісіна (архівы профілюкантактаў, альбому) і Юрыя Емяльянава (архіў інстаграм-профілю).

У прыватнасці, у профілі Емяльянава выяўлены фатаздымак  з геатэгам «Валуйкі» і фота з так званым «дэмбельскім жэтонам» в/ч 65349.

1

2

Больш падрабязная інфармацыя пададзеная ў блогу Чарамісіна. Напрыклад, у яго выяўленае фота з пачкам украінскіх цыгарэтаў, якое таксама мае прывязку да Валуйкаў, або фатаздымкі (1,234) з святкаваньня Новага года ў гэтым жа мястэчку.

3-1-1

5

6

3-0

70

Важна зазначыць, што вайскоўцы з Самары на гэты момант дыслакуюцца ў прадмесці г.Валуйкі, пас. Наваказацкім, бо на тэрыторыі «навабуда» вайсковай базы пакуль наўпрост няма дзе жыць.

Kazackoe

Пра факт таго, што Чарамісін з'яўляецца жаўнерам 23-й брыгады, сведчыць ягонае фота з Волжскага раёну Самарскай вобласці, выява банера з назвай вайсковай часткі, а таксама знака 23-й АМСБр.

42

243

Такім чынам, не выключана тое, што вайскоўцы 23-й брыгады ў будучыні ўтвораць касцяк новай групоўкі «валуйскай» вайсковай базы: іх перакідванне пад Белгарад цалкам укладаецца ў стратэгію пашырэння прысутнасці расійскіх войскаў ля мяжы з Украінай. Ну а мы, у сваю чаргу, працягнем назіраць як за этапамі будаўніцтва вайсковых гарадкоў, гэтак і за перакідваньнем расейскіх сілаў на памежныя з Украінай тэрыторыі.

Падобная карціна з перакідваннем самарскіх жаўнераў у Белгарадскую вобласць каманда InformNapalm фіксавала яшчэ напачатку 2015 году ў матэрыялах:

Зазначым, што расійскія акупанты з в/ч 65349 у складзе асобных БТГ таксама неаднаразова былі зафіксаваныя ў кантэксце ўкраінскіх камандзіровак:

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расследавання міжнароднай валянцёрскай групы InformNapalm. Аўтар расследавання — Victory Krm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org

Каментаваць