Расія хоча «увапхнуць» ДНР і ЛНР назад ва Украіну

 Расія канчаткова адмовілася ад ідэі «незалежнасці» усходніх абласцей Украіны, і спрабуе «увапхнуць» іх назад пад кантроль Кіева.



Пра гэта піша расійская «Новая газета», са спасылкай на свае крыніцы ў адміністрацыі Пуціна, Кабінеце міністраў РФ і сярод баявікоў. Як адзначыў суразмоўца выдання, блізкі да праекту «Наваросіі», Расія жадае «увапхнуць рэспублікі назад ва Украіну на ўмовах якой-небудзь аўтаноміі».
 
 
«Упіхваннем» усходніх абласцей назад займаецца асабіста паплечнік Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў.
 
 
Таксама, пад яго кіраўніцтвам, гэтым пытаннем займаецца новы намеснік начальніка ўпраўлення АП Пуціна па сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве з краінамі СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй Ігар Удавічэнка.

Каментаваць