Расія. Кепскія навіны для дзяцей лейтэнанта Шмідта

Калі яшчэ захаваліся прайдзісветы, якія прадстаўляюцца дзяцьмі лейтэнанта Шмідта, то цяпер іх бізнэсу прыйшоў канец. Высвятляецца, што ў свой час іх «бацьку» пакаралі ў поўнай адпаведнасці з законам.



Пётр Шмідт


Вярхоўны суд Расіі амаль праз стагоддзе рэабілітаваў Міхаіла Стаўракі, які камандаваў расстрэлам легендарнага рэвалюцыянера лейтэнанта Пятра Шмідта — важака мяцежных матросаў з крэйсера «Ачакаў» ў 1905 годзе. Рэабілітацыю Стаўракі, якога расстралялі па прыгаворы выязной сесіі Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда РСФСР у 3 красавіку 1923 года,  ініцыяваў намеснік генпракурора РФ Сабір Кехлераў.

У Генпракуратуры палічылі, што смяротны вердыкт для Стаўракі (яго пакаралі менавіта за забойства Шмідта) «вельмі дзіўны, паколькі пры падаўленні паўстання на «Ачакава» і падчас пакарання Шмідта і іншых кіраўнікоў бунту Стаўракі выконваў законныя распараджэнні законнай на той момант улады».

Увогуле, па традыцыі, камандаваць расстрэлам лейтэнанта Шмідта павінен быў такі ж марскі афіцэр, і ім прызначылі капітана 2-га рангу Стаўракі. Між тым, левая грамадскасць Расіі не маё сумневаў, што рэабілітацыя Стаўракі — гэта знак падрыхтоўкі да рэабілітацыі іншых царскіх сілавікоў, якія падаўлялі рэвалюцыйныя і народныя пратэсты.


Паводле расійскай прэсы

Каментаваць