Расія. Крэмль справакаваў Бірулёва праз кіно?

Некаторыя культуролагі Расіі звярнулі ўвагу на цікавую акалічнасць. Літаральна за тыдзень да пагромаў у Бірулёва на шырокі экран выйшаў фільм «Каляфутбола», які распавядае пра жыццё маскоўскіх футбольных фанатаў. 



 
Па сюжэту, аднаго з іх забівае наркагандляр, які звязаны з этнічнай мафіяй. У адказ тыфозі паляць нейкае кафэ — месца збораў мафіёзі. Сцэны падпалу вельмі падобныя па сцэны пагрому базы ў Бірулёва, што дае падставу казаць пра тое, што бірулёўскія пагромшчыкі па сутнасці дзейнічалі як кінагероі. Адным з фактараў пагромаў у Бірулёва, на думку аглядальнікаў, магло быць тое, што ў карціне аўтары падпалу кафэ застаюцца на свабодзе.
 
Аказваецца, «Каляфутбола» быў зроблены па замове дзяржавы. Прадзюсер карціны Сяргей Сельянаў вядомы як адзін з самых пракрамлёўскіх кінематаграфістаў, аўтар ідэі стварэння патрыятычных блакбастараў. Грошы на фільм пра фанатаў яму даў дзяржаўны Фонд кіно.
 
 
Паводле расійскай прэсы 
 

Каментаваць