Расія. Навошта Мядзведзеву жаночыя акуляры?

Дзіўны выбар аксесуараў прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым стаў прадметам кпінаў з боку прадстаўнікоў расійскай блогасферы. Уважлівыя блогеры на фотаздымках заўважылі, што кіраўнік урада Расійскай Федэрацыі носіць эфектныя і дарагія сонцаахоўныя акуляры гандлёвай маркі «Cartier».



Кошт мадэлі «Panthère de Cartier» складае каля тысячы долараў. Але, як заяўляюць блогеры, Мядзведзеў надае перавагу жаночым мадэлям акуляраў. Скандальная навіна шырока разляцелася па інтэрнэту. У дадатак з’явілася фатаграфія Дзмітрыя Мядзведзева і Элтана Джона, які носіць падобныя акуляры. Брытанскі спявак-гей прыходзіў на сустрэчу з расійскім прэм’ерам менавіта ў «Panthère de Cartier».

Блогеры адразу разрадзіліся з’едлівымі каментарамі на адрас прэм’ера накшталт: «Не варта было яму з Элтанам Джонам мець такія цесныя зносіны...» Праўда, ёсць і такія, хто лічыць, што Мядзведзеў намагаецца даць простым расіянам прыклад, як трэба эканоміць ва ўмовах крызісу. «Замест таго, каб набываць і сабе дарагія акуляры, ён карыстаецца акулярамі жонкі, бо хвалюецца за сямейны бюджэт», — пішуць на інтэрнэт-форумах.

Паводле расійскай прэсы 

Каментаваць