Расія правядзе вайсковыя вучэнні з КНДР і Кубай

Расія гатовая праводзіць вайсковыя вучэнні разам з Паўночнай Карэяй і Кубай. Пра гэта заявіў начальнік Генштаба ВС РФ Валерый Герасімаў, піша The Newsweek. 



Журналіст выдання спасылаецца на заяву чыноўніка на мінулым тыдні на нарадзе, у якой таксама ўдзельнічаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
 
 
Экс-амбасадар ЗША ва Украіне Стывен Пайфэр мяркуе: «Магчыма, расійскія вайскоўцы працягваюць руку сяброўства іншым краінам у рамках спробаў Масквы прадэманстраваць, што яна не апынулася ў ізаляцыі, нягледзячы на вельмі негатыўную міжнародную рэакцыю на агрэсію Расіі супраць Украіны».
 
 
Пайфэр не думае, што гэта вайсковае партнёрства яшчэ больш павялічыцца: «Я вельмі здзіўлюся, калі ўбачу, што расійскія і паўночнакарэйскія войскі праводзяць вучэнні разам».
 
 
«Што да Кубы, то ў Масквы там ёсць доўгая гісторыя. Мяркую, зацікаўленасць Расіі — гэта збольшага спроба «адплаціць той жа манетай»: яна незадаволеная вайсковым супрацоўніцтвам ЗША з краінамі Балтыі і іншымі суседзямі Расіі, напрыклад, Грузіяй, таму яна спадзяецца насаліць ЗША, нарошчваючы сваю прысутнасць на Кубе», — працягвае Пайфэр. Але ён мяркуе, што расійска-кубінскае партнёрства малаверагоднае, бо стасункі Гаваны і Вашынгтона пацяплелі.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць