Расія. Санкт-Пецярбург пад чэшскім трыкалорам

Рэкламная кампанія саміту «Вялікай дваццаткі» (G20) у Пецярбургу пачалася з гучнага канфузу. Пільныя блогеры заўважылі, што на вымпелах, якія рэкламуюць G20, замест расійскага трыкалору красуецца сцяг пратэктарату Багеміі і Маравіі часоў фашысцкай акупацыі.



Такі пратэктарат існаваў на месцы Чэхіі пасля ліквідацыі Чэхаславацкай рэспублікі ў 1938 годзе. Лагатып саміту на вымпелах, што рэкламуюць форум, які, па ідэі, павінен быў быць выкананы на фоне расійскага трыкалору, на справе грунтаваўся на зусім іншай гаме. У прыватнасці, чырвоная паласа апынулася не ўнізе сцяга, а ў цэнтры. Яна памянялася месцамі з сіняй. Між тым, бела-чырвона-сіняя гама ў часы фашысцкай акупацыі была знакам пратэктарату Багеміі і Маравіі.

Праўда, канфузы з расійскім трыкалорам здараюцца даволі часта. У Дзень Расіі, 12 чэрвеня, людзі заўважылі, што на адным з будынкаў расійскія сцягі вывешаны дагары нагамі.

Паводле расійская прэсы

Каментаваць