Расія заблакавала рашэнне Савета бяспекі ААН па Марыупалю

Савет бяспекі ААН не змог узгадніць тэкст заявы аб сітуацыі на Данбасе пасля абстрэлаў Марыупаля 24 студзеня.



 Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў пастаянны прадстаўнік Вялікабрытаніі Марк Лайалл Грант.
 
 
«Вялікабрытанія выступіла з ініцыятывай сумеснай заявы, аднак яе прыняцце сарвалася з-за пазіцыі Расіі», — сказана ў паведамленні.
 
 
У прыватнасці, прадстаўнік Масквы выступіў супраць прапановы Лондана асудзіць заявы аднаго з лідэраў баявікоў — Аляксандра Захарчанкі — які абвесціў пра пачатак наступу на Марыупаль.
 
 
Як чакаецца, Савет Бяспекі зноў збярэцца ў панядзелак, 26 студзеня, для абмеркавання сітуацыі ва Украіне.
 
 
Раней, з-за эскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны Латвія, якая цяпер старшынюе ў Еўрасаюзе, заклікала тэрмінова склікаць надзвычайнае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў ЕС.

Каментаваць