Расіяніну, які накрэмзаў на Калізеі літару «К», прысудзілі 20 тысяч еўра штрафу

Расійскі турыст быў затрыманы ў Рыме за тое, што надрапаў каменем велізарную літару «К» на адной з сцен Калізея, паведамляюць італьянскія СМІ.



 Карабінеры (вайсковая паліцыя) затрымалі мужчыну з доказамі злачынства раніцай у пятніцу.
 
 
Паведамляецца, што літару «К» вышынёй у 25 см і шырынёй у 17 см турыст надрапаў на адной з унутраных сцен на ніжнім узроўні Калізея. Як адзначаюць у адміністрацыі музея, адрэстаўраваць сцяну будзе складана.
 
 
Гарадскі суд італьянскай сталіцы асудзіў яго на чатыры месяцы турмы ўмоўна і абавязаў яго на працягу трох месяцаў выплаціць штраф у памеры 20 тысяч еўра.
 
 
Устаноўлена, што акт вандалізму здзейсніў 42-гадовы грамадзянін Расіі Казбек Акаеў.

Каментаваць