Расійская праваабаронца заяўляе, што за дзень у Данецку загінула каля 300 рускіх

Праваабаронца падлічыла страты расійскага боку ў баях за Данецкі аэропорт.



"40 чалавек - гэта разлікі "цюльпанаў" (бомбы такія), 39 чалавек гэта мёртвыя плюс зніклыя без вестак з 50 чалавек спецназа. 12-й горны батальён спецназа  — назва не дакладная, былыя ГРУ Пурвіт і разведка 34 МСД, 116 чалавек - гэта вынік другой атакі, было падбіта і знішчана 23 танка з 30, экіпаж  — 4 чалавекі, значыць, прыкладныя страты чалавек 65-70, было 50 Камазаў з пяхотай з Каменкі і рознымі дэсантнікамі, у Камазе 30 чалавек, выйшла толькі палова. Лічыце яшчэ чалавек 350-400 забітых і зніклых без вестак",  — напісала Алена Васільева ў сваім акаўнце ў "Фэйсбуку".
 
 
Васільева таксама патлумачыла, што "ГРУ Пурвіт - гэта спецназ галоўнага разведвальнага ўпраўлення Прыволжска-ўральскай вайсковай акругі плюс 34 мотастралковая дывізія". І тыя, і другія знаходзіліся ў Екацярынбургу. Расфарміравалі і акругі, і дывізію і на базе спецназа і разведкі зрабілі горны спецназ. Яны адносяцца да ССА - сілаў спецыяльных аперацый.

Каментаваць