Расійскае інфармацыйнае агенцтва Regnum назвала Кастуся Каліноўскага «польскім тэрарыстам»

Выстава дэкаратыўных прыстасаванняў для корму птушак, якая адкрылася ў мінскім інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій Белдзяржуніверсітэта 24 снежня, нечакана стала нагодай для ІА Regnum, каб напісаць пра «русафобію» ў нашай краіне. 



Агенцтва прычапілася да выяваў Уладзіміра Мулявіна і Кастуся Каліноўскага, што ўпрыгожвалі кармушкі, каб нагадаць мінчукам пра «выбітных землякоў... беларусаў, якія пакінулі свой след у гісторыі». Паводле Regnum, Мулявін не быў «выбітным земляком» для беларусаў, бо нарадзіўся ў Расіі. Што да Каліноўскага, ён названы «польскім тэрарыстам», які тэрарызаваў «праваслаўнае духавенства і беларускіх сялянаў». Апроч Мулявіна і Каліноўскага, згадваюцца імёны Адама Міцкевіча, Тадэуша Касцюшкі і Казіміра Малевіча. Іх «русафобы» таксама «запісваюць у беларусы»«пераследуючы палітычныя мэты». 

Нагадаем, нядаўна былы палітычны кансультант Крамля Глеб Паўлоўскі заявіў, што на фоне правалу праекта «Наваросія» Беларусь можа стаць мішэнню расійскай прапаганды ў якасці «Іуды».  

Абмеркаванне:

  • Паўло
  • 2014-12-28 15:48:43
Набліжаецца, па ўсяму, найгоршы сцэнар

Каментаваць