Швейцарыя. Расійскія агенты спрабавалі трапіць лабараторыю з хімічнай зброяй

Расійскіх агентаў западозрылі ў спробе пранікнуць у швейцарскую лабараторыю, якая займаецца хімічнай зброяй.



Лабараторыя Spiez. Фото: blick.ch

Расійскія агенты спрабавалі весці назіранне за лабараторый Spiez у Швейцарыі, якая займаецца ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброяй, піша мясцовая газета “Tages Anzeiger”.

Двое расійскіх агентаў былі затрыманыя ў Нідэрландах пры ўдзеле швейцарскіх спецслужбаў і высланыя на радзіму. У аперацыі таксама былі задзейнічаны брытанскія спецслужбы.

Швейцарскія праваахоўныя органы пацвердзілі інфармацыю аб аперацыі, падчас якой прадухілена пагроза «крытычнай інфраструктуры» краіны, але не сталі ўдакладняць падрабязнасцяў.

У сваю чаргу, крыніц швейцарскіх і нідэрландскіх СМІ заявілі, што агентаў цікавіла менавіта лабараторыя Spiez. У самой навуковай установе адмовіліся каментаваць паведамленні аб расійскіх агентах, распавялі толькі пра спробу кібератакі на лабараторыю, зробленую ў чэрвені.

“Tages Anzeiger” звяртае ўвагу на тое, што Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якіх брытанская паліцыя абвінавачвае ў замаху на Скрыпаляў, па ўласных словах, наведвалі Швейцарыю з дзелавымі і турыстычнымі мэтамі. Выданне падкрэслівае, што расійскія агенты, якіх падазраюць у шпіянажы за лабараторыяй Spiez, — не Пятроў і Башыраў.

Лабараторыя Spiez фігуравала ў справе аб атручэнні Скрыпаляў. На дадзеныя, нібыта атрыманыя экспертамі гэтай лабараторыі, спасылаўся кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, заяўляючы, што Скрыпаляў атруцілі не «Навічком», а рэчывам BZ, якое вынайшлі і выраблялі на Захадзе. Афіцыйныя прадстаўнікі лабараторыі Spiez заявіў, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць