Расійскія дыверсанты атрымалі загад забіць 100–200 чалавек. Пасля гэтага РФ ўвядзе войскі

Расійскія ваенныя атрымалі заданне забіць некалькі сотняў чалавек, а пасля гэтага ўвесці войскі на тэрыторыю Украіны. Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта распавёў на брыфінгу адзін з кіраўнікоў контрвыведкі СБУ Віталь Найда.



Фота podrobnosti.ua


"Галоўнай мэтай дзеянняў дыверсантаў і спецпадраздзяленняў на тэрыторыі Украіны з'яўляецца максімальная дэстабілізацыя сітуацыі", — заявіў ён.

 

"Больш за тое, перахопленыя перамовы сведчаць, што краіна, якая дэкларавала сябе брацкай, ставіць перад сваімі спецназаўцамі мэтай праліць кроў на вуліцах нашых гарадоў", — сказаў Найда.

 

"Задакументаваць перамовы, якія сведчаць пра тое, што трэба забіць 100–200 чалавек, і пасля гэтага праз паўтары гадзіны на тэрыторыі Украіны з'явяцца танкі і БТРы расійскай арміі", — дадаў адзін з кіраўнікоў СБУ.

 

Найда чарговы раз пацвердзіў, што дыверсіі на тэрыторыі ўсходніх абласцей здзяйсняе 45-я асобная гвардзейская выведвальная брыгада, якая дыслацыруецца ў горадзе Кубінка Маскоўскай вобласці.

 

"Гэта тыя расійскія спецназаўцы, якія захапілі будынкі Вярхоўнай Рады і Савета міністраў у Крыме", — адзначыў ён.

 

Найда таксама нагадаў, што гэтыя спецназаўцы атрымліваюць каманды ад афіцэра ГРУ Ігара Стралкова (пазыўны Стралок), які " кіраваў спробамі захопу адмінбудынкаў у Харкаве, Мікалаеве, Херсоне і Адэсе".

 

"Больш за тое, калі вы паглядзіце на сайт амбудсмэна, вы знойдзеце інфармацыю, што гэты "Стралок" выкрадаў чачэнскіх грамадзян падчас чачэнскай кампаніі і вывозіў іх у Расію", 1 адзначыў Найда.

 

45-я брыгада спецназаўцаў таксама прымала ўдзел у Чачэнскай кампаніі і акупацыі тэрыторыі Грузіі.
 

Каментаваць