Разлад паміж Еўропай і ЗША, расійскія хакеры на футболе: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Новая хваля еўрафобіі, сумніўная рэпутацыя Расіі на Чэмпіянаце свету па футболе — гэтыя і іншыя падзеі тыдня  вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Галоўнай тэмай для карыкатурыстаў на мінулым тыдні стала гістарычная сустрэча лідараў ЗША і КНДР у Сінгапуры. Балгарскі мастак Крыста Комарніцкі (Christo Komarnitski) звярнуў увагу на кантраст паміж тым як Трамп брутальна паводзіў сябе з сябрамі Вялікай сямёркі і як цацкаўся з паўночнакарэйскім дыктатарам.


На мінулым тыдні працягваўся беспрэцэдэнтны крызіс у адносінах паміж ЕС і ЗША, выкліканы гандлёвымі і тарыфнымі войнамі. На думку выдання De Groene Amsterdammer (Нідэрланды), лепш за ўсё адлюстраваць актуальную сітуацыю ў праекцыі на сямейны побыт.


Праўда, і без Трампа ў еўрапецаў шмат праблемаў. Эксперты баяцца што нядаўні прыход да ўлады ў Італіі правапапулістаў стане пралогам да новай хвалі еўрафобскага цунамі, што пахавае праект еўраінтэграцыі. Нямецкая газета Süddeutsche Zeitung з дапамогай графикі арыгінальна выявіла пагрозу росту правага экстрэмізма для ЕС.


Між тым, падобна, што ўсе апісаныя палітычныя ператрубацыі простых людзей асоба не цікавяць. Свет жыве мундыялем у Расіі. Сумнеўная рэпутацыя Расіі, на думку швейцарскага мастака Патрыка Чапаттэ (Patrick Chappatte), абяцае нямала сюрпрызаў. На яго малюнку фанаты Уругвая канстатуюць, што рускія хакеры “ўзламалі” футбольнае табло.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць