Reuters рассакрэціла асобу і заможнасць Кацярыны Ціханавай

Агенцтва Reuters апублікавала расследаванне пра асобу і заможнасць дачкі ПуцінаКацярыны Ціханавай, актывы якой ацэньваюцца ў некалькі мільярдаў долараў.



blognews.am


Старшыня праўлення "Газпрамбанка" Андрэй Акімаў паведаміў агенцтву Reuters, што Ціханавадачка прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Раней у 2015 годзе 29-гадовая Ціханава назвала сябе жонкай Кірыла Шамалава, сына Мікалая Шамалава, саўладальніка банка «Расія» і Выбаргскага судабудаўнічага завода і «даўняга сябра прэзідэнта». Як муж і жонка Шамалаў і Ціханава валодалі б карпаратыўнымі холдынгамі на суму каля двух мільярдаў долараўу асноўным гэта акцыі найбуйнейшага ў Расіі нафтахімічнага холдынгу «СИБУР», якія Шамалаў набыў у прадпрымальніка Генадзя Цімчанкі, «іншага даўняга сябра Пуціна».

Шамалаву і Ціханавай належыць прыморская віла ў горадзе Біяррыц на паўднёвым захадзе Францыі, кошт якой ацэньваецца прыкладна ў 3, 7 мільёна долараў, набыты ў ў Цімчанкі. Гэта чатырохпавярховы дом з басейнам, які размяшчаецца на вяршыні марской скалы. Плошча дома, пабудаванага ў 1950-х гадах, складае каля 300 квадратных метраў, плошча садукаля дзвюх тысяч квадратных метраў.

У верасні 2007 года Цімчанка і яго жонка Алена Ермакова зарэгістравалі ў Францыі кампанію SCI Atlantic, каб набыць дом. Па дадзеных агенцтва, 15 лістапада 2012 года акцыі кампаніі, якая ўсе яшчэ валодае вілай, былі перададзеныя Шамалаву. Сума ўгоды невядомая.

Ціханава займаецца публічна фундаванымі праектамі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У рамках гэтых праектаў Ціханава падпісала кантракты на некалькі мільёнаў долараў з дзяржаўнымі арганізацыямі. Між тым, як адзначае Reuters, няма прыкметаў таго, што з гэтай працы Ціханава мае асабістую выгаду.

Кацярына Ціханава і Кірыл Шамалаў адмовіліся ад каментароў для артыкула Reuters.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не змог пацвердзіць Дажджу інфармацыю аб тым, што Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой Уладзіміра Пуціна.

Два прадстаўнікі з навуковых колаў пацвердзілі агенцтву, што Ціханава з’яўляецца дачкой Пуціна, адзначае РБК.

Другая дачка Пуціна – Марыя з’яўляецца выпускніцай факультэта фундаментальнай медыцыны МДУ і займаецца эндакрыналогіяй.

Задэклараваныя даходы Пуціна за 2014 год склаў 7,65 млн рублёў.

Каментаваць