Егіпецкая армія арыштавала прэзідэнта Мурсі

Прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі, які быў адхілены ад улады ўвечары ў сераду, зараз знаходзіцца пад кантролем вайскоўцаў. «Ён затрыманы прэвентыўна для будучых крокаў», — цытуе брытанская прэса ананімнага прадстаўніка арміі.



Раней з'явілася інфармацыя, што скінуты прэзідэнт знаходзіцца ў будынку ваеннай разведкі Егіпта.

Па словах неназванага высокапастаўленага прадстаўніка камандавання ўзброеных сілаў Егіпта, Мурсі затрыманы ў сувязі з магчымым прад'яўленнем яму абвінавачванняў. Як паведамілі егіпецкія СМІ,

 
Сілы бяспекі пачалі масавыя арышты сярод «Братоў-мусульман», уплывовага грамадскага руху, які падтрымліваў рэжым Мурсі.

У 2012 Мурсі балатаваўся ў прэзідэнты як кандыдат палітычнага крыла гэтага руху, але пасля абрання на пасаду прэзідэнта афіцыйна выйшаў з яго шэрагаў.

 
З'явілася інфармацыя аб затрыманні вярхоўнага лідара «Братоў-мусульман» Мухамеда Бадыя, яго намесніка Рашада аль-Байюмі і Саада аль-Кататні, кіраўніка Партыі свабоды і справядлівасці, сфармаванай на базе руху.

Па дадзеных егіпецкіх афіцыйных асоб, пасля таго як ваенныя абвясцілі пра адстаўку прэзідэнта, у сутыкненнях прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі загінулі, прынамсі, 14 чалавек. Каля 50 чалавек былі параненыя.
 

***

 
Міністр абароны Егіпта генерал Абдэль-Фатах аль-Сісі вечарам 3 ліпеня звярнуўся да народа з тэлевізійным зваротам, у якім абвясціў, што Мухамед Мурсі больш не з'яўляецца прэзідэнтам краіны. Трансляцыю прамовы ў прамым эфіры вёў тэлеканал «Аль-Джазіра».

Пасля кансультацый з лідарамі грамадскіх і рэлігійных арганізацый армія прыняла рашэнне прыпыніць дзеянне канстытуцыі, прызначыць кіраўніка канстытуцыйнага суда часовым кіраўніком дзяржавы, а таксама сфарміраваць нейтральны тэхнакратычны ўрад і прызначыць новыя выбары.

Акрамя таго, у Егіпце будзе створаны камітэт нацыянальнага адзінства, у які ўвойдуць усе палітычныя і грамадскія сілы краіны. Функцыі гэтага камітэта пакуль не вызначаны.

 
Па словах генерала, войска не будзе ўмешвацца ў палітыку, але будзе падтрымліваць законнасць, спакой і парадак падчас пераходнага перыяду.

Ні адхілены ад улады прэзідэнт, ні яго прыхільнікі пакуль ніяк не адрэагавалі на гэтыя навіны.

 
Дзе менавіта знаходзіцца Мурсі, цяпер ніхто дакладна не ведае. Вядома толькі, што яму і бліжэйшым яго паплечнікам быў забаронены выезд за межы краіны.

На плошчы Тахрыр рашэнне было сустрэта салютам.
 

 
Пратэсты супраць прэзідэнта Мурсі пачалося 30 чэрвеня - у гадавіну яго інаўгурацыі.

Мільёны людзей пратэставалі супраць пабудовы прэзідэнтам аўтарытарнай сістэмы кіравання і няздольнасці ўрада палепшыць стан эканомікі.

Мурсі і яго прыхільнікі з ліку егіпецкіх ісламістаў заяўлялі, што будуць змагацца за яго легітымнасьць, і, калі спатрэбіцца, возьмуць у рукі зброю. Пакуль ніякай актыўнасці з іх боку не назіраецца.

 
Мурсі прыйшоў да ўлады ў 2012 годзе пасля першых у гісторыі краіны свабодных дэмакратычных выбараў.

У другім туры ён атрымаў верх над генералам Ахмедам Шафікам, набраўшы 51% галасоў. Але няздольнасць урада падняць эканоміку абрынула папулярнасць Мурсі.

lenta.ru
 

Каментаваць