Ірландыя. Больш крызісу — менш еўраскептыкаў

Адным з самых цікавых наступстваў цяперашняга эканамічнага крызісу стаў рост сімпатый да еўрапейскай інтэграцыі. Прыклад Ісландыі, якая доўгі час адмаўлялася ад шчыльных кантактаў з Бруселем, і зараз засталася сам на сам з крызісам, адыграў сваю ролю. Чарговай нацыяй у спісе тых, хто гатовы адмовіцца ад сваіх нацыяналістычных забабонаў, аказаліся ірландцы. Яшчэ ў  чэрвені 2008 года на рэферэндуме яны адмовіліся прымаць праект канстытуцыі ЕС (г. зв. Лісабонскі трактат). Супраць праекту прагаласавала 53 працэнта з тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.

Адным з самых цікавых наступстваў цяперашняга эканамічнага крызісу стаў рост сімпатый да еўрапейскай інтэграцыі. Прыклад Ісландыі, якая доўгі час адмаўлялася ад шчыльных кантактаў з Бруселем, і зараз засталася сам на сам з крызісам, адыграў сваю ролю. Чарговай нацыяй у спісе тых, хто гатовы адмовіцца ад сваіх нацыяналістычных забабонаў, аказаліся ірландцы. Яшчэ ў  чэрвені 2008 года на рэферэндуме яны адмовіліся прымаць праект канстытуцыі ЕС (г. зв. Лісабонскі трактат). Супраць праекту прагаласавала 53 працэнта з тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі. Вынікі галасавання выклікалі шок у еўрапейскіх сталіцах. Былі нават прапановы ўвогуле выключыць Ірландыю са складу ЕС. Аднак цяпер такія радыкальныя крокі наўрад ці спатрэбяцца. Адпаведна апошнім апытанням, якія апублікаваныя ў выданні The Irish Times, 51 працэнт ірландцаў падтрымліваюць Лісабонскі трактат. Папулярнасць вырасла на восем пунктаў з лістападу 2008 года, калі ў краіну прыйшоў крызіс. Супраць праекту канстытуцыі ЕС гатовыя галасаваць 33 працэнта. Іншыя 16 працэнтаў яшчэ не вызначыліся. Тым не менш сацыёлагі кажуць, што расклад па гэтаму пытанню ў ірландскім грамадстве прыблізна наступны: 60,7 працэнта за праект, 39 працэнтаў супраць.
Па матэрыялах газеты “Le Monde (Францыя)
 

Каментаваць