Ірландыя. Гомасэксуаліст, фундаменталіст, тэрарыст

27 кастрычніка Ірландыя абірае прэзідэнта. Вызначыліся ўсе асноўныя кандыдаты. Выбіраць ірландцам давядзецца паміж незвычайнымі асобамі — гомасэксуалістам, былым тэрарыстам і каталіцкім фундаменталістам. Гомасэксуаліст — гэта неафіцыйны кандыдат ад лейбарыстаў, 67-гадовы Дэвід Норыс. Экс-тэрарыст — Марцін МакГінес, прадстаўнік левай нацыяналістычнай партыі “Шын Фейн. Ёсць яшчэ Гай Мітчэл, прадстаўнік правай партыі Fine Gael.

27 кастрычніка Ірландыя абірае прэзідэнта. Вызначыліся ўсе асноўныя кандыдаты. Выбіраць ірландцам давядзецца паміж незвычайнымі асобамі — гомасэксуалістам, былым тэрарыстам і каталіцкім фундаменталістам. Гомасэксуаліст — гэта неафіцыйны кандыдат ад лейбарыстаў, 67-гадовы Дэвід Норыс. Экс-тэрарыст — Марцін МакГінес, прадстаўнік левай нацыяналістычнай партыі “Шын Фейн. Ёсць яшчэ Гай Мітчэл, прадстаўнік правай партыі Fine Gael. Мітчэл праславіўся тым, што абараняў аднаго каталіцкага фанатыка з ЗША, якога адправілі на электрычнае крэсла за забойства ўрача, які рабіў жанчынам аборты. Норыс засвяціўся ў кантактах з 15-гадовым арабскім хлопчыкам з Палесціны. Што тычыцца МакГінеса, то на яго вялікага кампрамату няма, калі не лічыць таго, што ён быў тэрарыстам і сядзеў за кантрабанду выбуховых рэчываў.

Паводле іспанскай прэсы
 

Каментаваць