Ірландыя. Крызіс у партыі “Шын Фейн”

“Шын Фейн, галоўная партыя ірландскіх нацыяналістаў, перажывае не самыя лепшыя часы. Ужо чацвёрты сябар партыі, дэпутат гарадской рады Дубліна, выходзіць з фракцыі. Ім стаў Кіліан Форд. Прычынамі такога свайго кроку ён назваў “адсутнасць змен унутры партыі і ўвогуле нежаданне рэформаў. У прынцыпе, калі б Кіліан не паклаў партыйны білет на стол, не факт, што застаўся б у “Шын Фейн. Напярэдадні ён, насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва, прагаласаваў за праект гарадскога бюджэту.

“Шын Фейн, галоўная партыя ірландскіх нацыяналістаў, перажывае не самыя лепшыя часы. Ужо чацвёрты сябар партыі, дэпутат гарадской рады Дубліна, выходзіць з фракцыі. Ім стаў Кіліан Форд. Прычынамі такога свайго кроку ён назваў “адсутнасць змен унутры партыі і ўвогуле нежаданне рэформаў. У прынцыпе, калі б Кіліан не паклаў партыйны білет на стол, не факт, што застаўся б у “Шын Фейн. Напярэдадні ён, насуперак рашэнню партыйнага кіраўніцтва, прагаласаваў за праект гарадскога бюджэту. Паводле новага бюджэту, сярод іншага падвышаюцца камунальныя тарыфы для асоб, якія маюць нізкія заробкі. Такіх у Дубліне, дарэчы, 40 тысяч чалавек. Пасля дэмаршу Кіліана, старшыня дублінскага гаркаму “Шын Фейн патрабаваў ад яго “ганаровай адстаўкі. “Наша партыя — не месца для кар’ерыстаў, — дадаў функцыянер. Цяпер Кіліану давядзецца выбіраць: ці ўвайсці ў дэпутацкую групу былых сяброў “Шын Фейн, якія называюць сябе “незалежнымі, ці падацца ў іншую партыю. Блізкія да партыі лейбарыстаў крыніцы сцвярджаюць, што ў хуткім часе Кіліан далучыцца ад іх фракцыі ў гарадскім савеце Дубліна.

Па матэрыялах “Irish Times (Ірландыя)

Каментаваць