Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ірландыя. Рыхтуецца замах на англійскую каралеву?

Як інфармуе брытанскі часопіс «The Observer», англійская каралева Елізавета Другая можа стаць ахвярай нападу радыкальных ірландскіх нацыяналістаў. Замах, быццам, плануецца на 16 мая, калі каралева пачне свой візіт у Ірландыю. Рыхтуюць яго нібыта дысідэнты з арганізацыі Ірландская Рэспубліканская Армія (IRA). Кіраўніцтва IRA даўно адмовілася ад тэрарыстычных акцый, аднак частка баевікоў не задаволеная такім рашэннем, паколькі галоўная мэта IRA — аб’яднанне Ірландыі — застаецца не рэалізаванай. Паліцыя абяцае зрабіць усё, каб не дапусціць вылазкі тэрарыстаў.

Як інфармуе брытанскі часопіс «The Observer», англійская каралева Елізавета Другая можа стаць ахвярай нападу радыкальных ірландскіх нацыяналістаў. Замах, быццам, плануецца на 16 мая, калі каралева пачне свой візіт у Ірландыю. Рыхтуюць яго нібыта дысідэнты з арганізацыі Ірландская Рэспубліканская Армія (IRA). Кіраўніцтва IRA даўно адмовілася ад тэрарыстычных акцый, аднак частка баевікоў не задаволеная такім рашэннем, паколькі галоўная мэта IRA — аб’яднанне Ірландыі — застаецца не рэалізаванай. Паліцыя абяцае зрабіць усё, каб не дапусціць вылазкі тэрарыстаў. Распрацаваная сістэма бяспекі, якая будзе каштаваць бюджэту сем мільёнаў еўра. На думку шматлікіх ірландцаў, гэта сума не адпавядае маштабам падзеі. Пратэставаць супраць дарагога візіту каралевы заклікалі амаль усе ірландскія левыя партыі.

Па матэрыялах «The Observer» (Вялікабрытанія)

Каментаваць