Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Ірландыя. Супраць візіту каралевы

Упершыню за сто гадоў галава кіруючай у Вялікабрытаніі дынастыі наведала Ірландыю. У свой час Лондан не толькі захапіў Ірландыю, аднак фактычна праводзіў свядомую палітыку на знішчэнне ірландскай нацыі. Нават тое, што пасля Першай сусветнай вайны Ірландыя здабыла незалежнасць, не палепшыла стасункаў Дубліна і Лондана. Шматлікія ірландскія палітыкі дасюль патрабуюць вяртання ў склад дзяржавы Паўночнай Ірландыі. Менавіта для таго, каб трошкі замірыць народы, каралева наведала Ірландыю. Пры гэта сведчыць яе маршрут.

Упершыню за сто гадоў галава кіруючай у Вялікабрытаніі дынастыі наведала Ірландыю. У свой час Лондан не толькі захапіў Ірландыю, аднак фактычна праводзіў свядомую палітыку на знішчэнне ірландскай нацыі. Нават тое, што пасля Першай сусветнай вайны Ірландыя здабыла незалежнасць, не палепшыла стасункаў Дубліна і Лондана. Шматлікія ірландскія палітыкі дасюль патрабуюць вяртання ў склад дзяржавы Паўночнай Ірландыі. Менавіта для таго, каб трошкі замірыць народы, каралева наведала Ірландыю. Пры гэта сведчыць яе маршрут. У прыватнасці Яе Вялікасць разам з прэзідэнтам наведвала мемарыял героям вайны за незалежнасць Ірландыі. Левая апазіцыя, аднак, не верыць у жэсты Елізаветы Другой. У Дубліне прайшла вялікая маніфестацыя пратэсту. Маніфестанты патрабавалі ад Елізаветы афіцыйнага выбачэння за расстрэл маршу ірландцаў у 1972 годзе ў Белфасте (так званая «крывавая нядзеля»). У выніку сутычак з паліцыяй арыштавана 21 асоба. Дарэчы, чатыры дні турне каралевы з-за ўзмоцненых мер бяспекі абышліся бюджэту Ірландыі 36 мільёнаў еўра.

Па матэрыялах брытанскай прэсы

Каментаваць